Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.47 25.5 | text stringlengths 23 338 | duration float32 7.47 25.5 |
|---|---|---|
У тумане.
Аповесць Васіля Быкава.
Слотным ветранным днём позняй восені, на другім годзе вайны, | 13.46 | |
атрадны разведчык Бураў ехаў на станцыю Масцішча, каб застрэліць свайго знаёмца Сушчэню. | 8.62 | |
Гэты Сушчэня быў тутэйшы вясковы мужык, яшчэ з да вайны рабіў на чыгунцы, але месяц назад, будучы арыштаваны паліцыяй за дыверсію ля Выспянскага моста, | 14.77 | |
купіў сабе жыццё тым, што выдаў саўдзельнікаў, сваіх жа чыгуначнікаў, якія яму памаглі развінціць рэйкі. | 10 | |
Хлопцаў павесілі ў мястэчку, а Сушчэню выпусцілі.
І ён другі тыдзень раскашаваў пад носам у гарнізона, | 9.99 | |
у сваёй ладнай дамоўцы ля станцыі ў цяпле і сытасці, мабыць, думаючы, што партызаны да яго не дабяруцца, даруюць яму. | 9.2 | |
Але такое не даруецца.
Такое належала пакараць.
Камандзіры ў атрадзе параіліся і мінулае ноччу паслалі Бурава зрабіць тое, чаго немагчыма было не зрабіць. | 16.469999 | |
Каб Бураву было ўпраўней, яму ў дапамогу далі партызана Войціка.
Яны ўдвух на змораных конях, адмахаўшы якіх кіламетраў трыццаць лесавога шляху, | 12.81 | |
таго ж дня надвячоркам прадраліся праз гушчарысты ўзлесак на поле, за які кіламетр ад Масцішча. | 10.7 | |
У лесе дык ужо змяркалася.
Сцюдзёны туман і раннія прыцемкі пакрысе праглыналі змакрэлы сасоннік, амаль голы, | 10.2 | |
зрэшты, зрудзелага лісця падлесак, а на палявым прасцягу за гразкай гравійкай было яшчэ светла.
У твары коннікаў ударыў пругкі вільготны вецер, яны спыніліся. | 14.53 | |
Бураў звыкла агледзеўся, прыкінуў, куды гэта іх незнарок вынесла і куды цяпер лепей падацца. | 8.85 | |
Але неўзабаве ён згледзеў за полем раскідзістае сучча старых дрэў на станцыі, бліжэй на схіле пагорка за рэчкай | 10.9 | |
цямнелася некалькі хат з садкамі, пара стажкоў назапашанага ўлетку сена, хляўкі, пунькі. | 9.36 | |
Ніжэй, у канцы гародаў ля рэчкі, сіратліва тулілася за кустоўем невялічкая будыня — лазні. | 8.9 | |
Там, з даўняй пары, памятаў Бураў, была кладка цераз рачулку, мабыць, цяпер там будзе як перабрацца і конна. | 10.61 | |
Аднак, пакуль не змерклася, у полі іх маглі ўбачыць ад станцыі, а ў той справе, дзеля якой яны ехалі, лепш было абысціся без сведак, | 11.01 | |
тым больш без паліцаяў-бобікаў.
Калі бобікі іх заўважаць, то лічы, усё прапала, прыйдзецца змывацца ў лес, далей ад людзей і наогул далей ад Мацішча. | 12 | |
Не, трэба было счакаць якіх паўгадзіны ці болей, калі яшчэ пацямнее, і тады ўжо рушыць да станцыі. | 9.36 | |
Бураў павярнуў кабылку назад да Войціка, той, утуліўшы голаў у плечы пад мокрай з даматканага сукна паддзёўкай, з панылай пакорай сядзеў на мухортым коніку, | 12.14 | |
распараныя бакі якога дыхавічна хадзілі ад стомы.
«Бач, вунь, прыехалі», — кіўнуў Бураў у бок станцыі. | 11.4 | |
Войцік зябка цепнуў мокрым плячом, над якім тырчэла доўгая руля драгункі.
Яго немаведама калі голены, | 10.18 | |
няпэўнага ўзросту твар пад даўгім казырком чорнай кепкі не выказваў нічога, апроч стомы і яўнага жадання спачыць. | 10.36 | |
Але да спачыну было, мусіць, далёка.
«Ды бачу ўжо.
Пастаім троху, пацямнее — паедзем». | 9.92 | |
«Рака там, — варухнуў худым падбароддзем Войцік. — Балота».
«Ды пераедзем як-небудзь». | 9.12 | |
«Як-небудзь…» Ну, ведама, Войцік ужо сумняваўся, як ён гэта рабіў не першы раз за дарогу.
Да чаго няўпэўны чалавек.
Бурава часам аж брала злосць.
Усё яму здавалася не так, як усім, усё ён разумеў інакш, і такі абачлівы, як раённы стратэг. | 21.540001 | |
Бураў пашкадаваў ужо быў, што звязаўся з такім напарнікам, але, мабыць, лепшага не знайшлося.
Мусіў паехаць з тым, каго далі. | 10.7 | |
Не злазячы долу, яны стаіліся за альховым голлем на ўзлеску, даючы трохі спачыць коням, ды і самім перавесці дых. | 9.08 | |
Першы раз за сённяшні дзень.
Бураў азіраў поле, якое ён памятаў яшчэ з таго часу, як сам жыў на станцыі.
Улетку тут было, здаецца, жытняе, даўно ўжо, аднак, прыбранае. | 15.26 | |
Добра здратаваны жывёлай палетак з патаптаным іржышчам раскіс ад дажджу, у затравянелым доле цьмяна паблісквалі вадой каровіны сляды. | 11.48 | |
Размяклыя каровіны лепехі шэрымі плямамі ляжалі на сцежцы акрай палетка.
Прыцьмелая далечынь за полем і станцыяй | 10.87 | |
паціху асядала ў слотнх вечаровых прыцемках.
Але паблізу яшчэ было досыць відна, каб іх маглі ўбачыць здалёк. | 9.86 | |
«Думаеш, ён нас жджэ?» — сказаў, памаўчаўшы, Войцік, мабыць, маючы на ўвазе тое галоўнае, што цяпер турбавала абодвух. | 10.34 | |
«Можа, і не жджэ.
Даўно змыўся куды.
У паліцыю, можа.
Прыедзем — пабачым.
А то сядзем у засаду», — адчуўшы міжвольную прыкрасць ад тых абачлівых слоў памагатага, сказаў Бураў. | 15.95 | |
Войцік насцярожана паўзіраўся ў адзін бок, у другі, і хоць змоўчаў, Бураў разумеў, што сядзець тут у засадзе яму дужа не хочацца. | 11.48 | |
Хочацца хутчэй назад, у Валоўскую пушчу, да сваіх буданоў, дзе хоць трошкі ўгрэна ля дымных цяпельцаў і ўжо, напэўна, бяспечней, чым каля гэтай станцыі. | 12.88 | |
Увесь дзень яны перліся лесавымі дарожкамі, па лужках, пералесках, змакрэлі на слаце ды ў зарасніках, сцёгны, плечы і калені даўно ўжо здранцвелі ад сцюжы. | 13.91 | |
Ехалі без сёдлаў.
У Бурава пад задам муляла нейкая скарэлая радзюжка, якая ўвесь час збівалася то на адзін, то на другі бок, а Войцік тросся на нічым не пакрытай вострай хрыбціне свайго касмылявага коніка. | 14.99 | |
Абодвум даўно хацелася есці.
Трохі перахапілі яшчэ на світанні ў лагеры, з сабой не было чаго ўзяць, думалі, прыдбаюць што па дарозе. | 10.69 | |
Але, на шчасце ці на бяду, дарога выдалася такая, што ніхто ім нідзе не спаткаўся, а ў вёскі яны не заязджалі, каб незнарок не наскочыць дзе на паліцыю. | 12.97 | |
Зробяць справу, будуць ехаць назад, тады, можа, куды і заскочаць, каб перакусіць і пасушыцца. | 8.81 | |
Але, відаць, менавіта такі варыянт і быў не па нутры Войціку.
Быццам ён, гэты варыянт, быў даспадобы Бураву. | 11.09 | |
Ужо лепш схадзіць куды-небудзь на сувязь у гарнізон ці яшчэ лепш — на хутар, або пасядзець пад елкай ля шашы ў засадзе, чым перціся на такое заданне. | 11.44 | |
Але вось мусіў, хацеў або не, начальства аб тым не пытала, загадала — і ўсё, бяжы, выконвай.
Зрэшты, тут зразумела. | 9.22 | |
Апроч яго, Бурава, гэтага Сушчэню з Масцішча ў іхнім атрадзе ведаў у твар хіба адзін Коўзун, што поркаўся з лета на кухні. | 9.38 | |
Але Коўзуна хіба пашлеш на такое?
Гэты вясковы дзядзька, мусіць, з вінтоўкі за жыццё не стрэліў.
Ці яму справіцца са здаровым, дужым Сушчэнем? | 12.86 | |
Увогуле ж, калі разабрацца, дык пакуль што ім не было чаго наракаць.
Усё складвалася больш-менш удала.
І Бураў быў бы давольны, калі б трохі спачыў. | 12.3 | |
Усё ж за гэтыя два дні ён добра-такі выматаўся.
Мінулаю ноччу спаў усяго якіх пару гадзін.
Позна ўначы прытопалі з Хамутовым з-за Рэсы, дзе разведвалі новае месца для лагера. | 14.63 | |
Начальства надумалася мяняць на зіму лагер, каб далей зашыцца ў лясныя нетры, бо калі па, ну, пазамярзаюць паплавы і балоты, | 10.48 | |
тут, у пушчы, атраду не ўседзяць.
Тры дні яны з Хамутовым і яшчэ адным разведчыкам з-пад Улы поўзалі, лазілі па-над гэтаю Рэсай, | 12.61 | |
што — нішто там не ўсё ж выгледзелі, толькі вярнуліся стомленыя, мокрыя і галодныя.
А тут — на табе, едзь у Масцішча. | 11 | |
Праўда, Бураў не меў такой звычкі адмаўляцца.
Сказаў: «Ёсць, будзе зроблена».
Але гэта не значыць, што ў ягонай душы зайгралі аркестры. | 11.6 | |
Душа яго плакала, як на хаўтурах.
Страшэнна хацелася спаць, ну хоць на гадзіну сцішыцца ў цяпле ды спакоі. | 9.81 | |
Дарогаю аж баяўся, каб, заснуўшы, не зваліцца з кабылы.
Таму і гнаў, не даючы спачыну ні сабе, ні Войціку, лаючы ў думках таго Сушчэню. | 11.03 | |
Праўда, па дарозе той гнеў стаў трохі меншаць, Бураў стаў прывыкаць да сваёй малапрыемнай, калі не сказаць — агіднае місіі.
Але цяпер, апынуўшыся праз адно поле ад хаты здрадніка, | 17.24 | |
адчуў, як нешта ў ім зноў паднялося ад нецярплівае, крыўднае злосці. | 9.11 | |
Увогуле, Бураў быў чалавек крайніх поглядаў на людзей і або прымаў іх цалкам, або гэтак жа цалкам адвяргаў. | 10.17 | |
У розных каверзных справах ён не прызнаваў нейкага там права на змякчаючыя абставіны, асабліва цяпер, у вайну. | 9.69 | |
Сапраўды, хіба тут можна было зважаць на якія прычыны, калі з прычынамі і без іх пагінула столькі людзей і канца гэтай пагібелі не відно далёка. | 13.74 | |
Мабыць, тут трэба адно: адвага і цвёрдасць.
І калі ўжо так сталася, што ты папаўся ў іхнія лапы, дык памры па-людску, але не нашкодзь людзям, | 15.18 | |
тым, хто мае магчымасць нешта зрабіць, а можа, яшчэ і адпомсціць за тваю пагібель.
А гэты чыгуначны смоўж Сушчэня, бач ты яго, захацеў выжыць і | 13.73 | |
прадаў сваіх хлопцаў, быццам яны не хацелі жыць ці мелі на тое меншае за яго права.
Не, відаць, у атрадзе рашылі правільна: такога трэба прыстукнуць, каб іншым была навука. | 14.76 | |
Вось толькі рабіць гэта не надта хацелася самому Бураву.
Лепш, каб ужо хто іншы. | 9.35 | |
Шкада, іншага не знайшлося.
Такое брыдкае заданне выпала яму.
Ён мусіў увесь дзень калаціцца на гэтай дэрбіне, пакуль вось дапёр да Масцішча. | 13.56 | |
Цяпер, аднак, прыспела самае труднае.
Чым яно бліжэй насоўвалася, гэтае труднае, тым усё болей думаў пра яго Бураў. | 11.1 | |
Як ён тое зробіць, ён бясконца пракручваў у сваёй галаве за гэтую дарогу і ўрэшце пагадзіўся на самы кароткі варыянт: не рассусольваць, не распачынаць размоў, адвесці куды і стрэльнуць.
Калі будзе супраціўляцца, хітрыць ці апраўдвацца — стрэльнуць на месцы. | 22.440001 | |
Самае горшае, вядома, было не застаць Сушчэню дома.
Чакаць ці шукаць, дзе, калі, куды з’ехаў? | 9.43 | |
Калі ўцёк у мястэчка да паліцаяў, тады зусім кепска.
Тады ягоная місія, лічы, не ўдалася. | 8.28 | |
Давядзецца вяртацца ні з чым, апраўдвацца перад камандзірам Трушкевічам.
Ой, а той болей за ўсё не любіў апраўданняў.
Гэта Бураў ужо добра запомніў.
У гэтай справе ён ужо быў навучаны, аднойчы нават | 16.25 | |
пахадзіў тыдзень без зброі.
Трушкевіч загадаў здаць вінтоўку, пакінуць сабе адзін штык.
Там, куды яны хадзілі па тол, | 9.64 | |
ім паказалі дулю.
Яны вярнуліся з пустымі рукамі.
А трэба было б пастарацца, раскінуць мазгаўнёй, як казаў Трушкевіч, і заданне выканаць, хоць кроў з носа. | 15.28 | |
Так патрабаваў Трушкевіч.
А гэты старшы лейтэнант з акружэнцаў першага лета вайны, | 9.55 | |
ммм, і спаганяць, і патрабаваць умеў добра.
Калі што цяпер выйдзе не так, ужо ён спагоніць з абодвух. | 11.23 | |
«Галоўнае, ты не адставай і не вытыркайся.
Найлепш, каб я цябе спіной чуў.
А што трэба, | 9.96 | |
я сам зраблю», — сказаў Бураў, не паварочваючыся да Войціка.
Той, чуваць было, зноў насцярожыўся.
«А коні?»
«А што коні?
Коні, калі што, патрымаеш». | 13.45 | |
«Трэба б яшчэ каго ўзяць, — гучна высмаркаўшыся на траву, гугнява зазначыў Войцік. — Трэцяга.
Усё б зручней, а то, ну, што ўдвух?»
«Ну, | 12.75 | |
ты разумны такі, а? — пачаў зла-вацца Бураў. — Чо ж там маўчаў?
Сказаў бы камандзіру: давайце трэцяга.
Дык жа маўчаў?» | 10.44 | |
«Маўчаў, маўчаў, — прабурчэў Войцік і пацягнуў за повад каня, які папнуўся ў кустоўе па хамлак зялёнай травы. — Ну, ты, ваўкарэзіна, не нажрэсся!» | 15.24 | |
Тым часам патроху цямнела, ленавата і няпэўна.
У полі яшчэ было відна, але станцыйныя дамкі па той бок рэчкі | 9.75 | |
спавіліся шэрымі прыцемкамі, а высокія дрэвы ля станцыі дык і зусім ужо стуліліся ў змроку.
Мусіць, можна было | 10.8 | |
ехаць, бо рабілася ўсё болей сцюдзёна на гэтым ветранным узлеску.
Рэдкія хвоі ўгары ўжо гудзелі ад ветру, ды і | 10.38 | |
згаладнелыя коні не хацелі стаяць, лезлі пысамі па траву, алешнік, ненажэрна дралі яе разам з воглым зялёным мохам. | 9.69 | |
«Так.
Давай памалу цераз поле на кладку», — кіўнуў галавой Бураў і завярнуў кабылку. | 10.04 | |
Коні пайшлі полем, цвякаючы капытамі ў раскіслай ад дажджу баразне.
Узлесак застаўся ззаду, і ў душы ў Бурава пачала расці, разрастацца сцюдзінаватая апаска. | 14.9 | |
Як бы іх часам не стрэлі па той бок рэчкі, ля лазні ці на падворку?
Як бы не напароцца на якую халеру? | 10.57 | |
Усё ж праз вярсту ад станцыі была паліцыя.
Чорт ведае, ці сядзіць яна зараз у сваім бункеры.
Можа, як і яны, гойсае дзе па вёсках, а то яшчэ і заляжа ў засаду. | 12.7 | |
Ці мала яны за лета нарываліся на паліцэйскія засады, асабліва ў вёсках, паселішчах, на прасёлках, каля масткоў і кладак.
Цяпер, едучы напрасткі | 12.15 | |
цераз поле, ён не падганяў кабылу.
І тая ішла, як хацела, зморана тупала, клюкаючы капытамі ў гразі, а ён, навастрыўшы зрок, | 12.73 | |
пільна ўглядаўся ў прырэчны хмызняк, туды, дзе калісьці была кладка.
Праўда, хоць ён нарадзіўся тут і вучыўся, і аббегаў дзіцём усё наваколле, але з таго часу, | 13.96 | |
як у калектывізацыю бацька перабраўся з сям’ёй у мястэчка, Бураў ні разу не завітаў сюды.
Не было патрэбы.
А затым | 10.5 | |
на ягоным жыццёвым шляху была вайсковая служба на Далёкім Усходзе, два перадваенныя гады ён працаваў у раёне, ганяў па дарогах палутарку. | 10.82 | |
І цяпер, едучы па тутэйшых мясцінах, ён ледзьве пазнаваў іх, хоць, зрэшты, яны не надта і змяніліся.
Прынамсі, узлесак, дарога і поле былі, як і некалі. | 14.2 | |
Калісьці ён тут пасвіў жывёлу, вазіў снапы і сена, ведаў тут кожную балацявіну, кожны грудок і сцежку. | 10.7 | |
Здаецца, аднак, у полі і ля ракі скрозь было пуста.
Толькі ў надрэчным лазняку варушылася на ветры непаседлівая чародка вераб’ёў, ды на плоце ля лазні пасядзела і, ляніва, паляцела кудысь варона. | 18.9 | |
Ён ужо згледзеў там, Сушчэнеў гарод з двума стажкамі каля падворка.
Ад лазні туды, памятаў, вяла добра ўтаптаная сцежка. | 13.26 | |
Некалі падлеткам ён бегаў там, пазіраючы цераз плот на тоўстыя струкі Сушчэнінскага бобу.
Адно лета той сцежкай ганяў да ракі гусей. | 10.99 | |
Сушчэня тады быў яшчэ дзіцюком, нежанатым, увогуле, спакойным хлопцам, старэйшым за яго гадоў, можа, на восем. | 10.49 | |
На Бурава ён мала звяртаў увагу, у яго былі свае інтарэсы і свая хлапечая кампанія.
Чамусьці тады ён нават | 9.7 | |
падабаўся Бураву, можа, сваёй спаважнасцю, роўнасцю ў адносінах да іншых — сяброў і суседзяў. | 9.55 | |
Хто б тады падумаў, што іхнія лёсы спакваля так недарэчна скрыжуюцца.
Але во, скрыжаваліся. | 11.36 |
Аўтар / Author: Васіль Быкаў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 1,714 |
| Працягласць | 5 гадз 40 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.939 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.