Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audio | text string | duration float32 |
|---|---|---|
Мабыць, углыбіўшыся ва ўспаміны, Яраш змоўк. Кірыла падняўся, сабраў галавешкі і кінуў іх у жар. | 12.84 | |
Зноў затрашчаў вясёлы агеньчык, асвяціў схіленую доктараву постаць. Шыковічу закарцела здагадацца, | 10.94 | |
чаму раптам Антону сярод ночы захацелася так падрабязна расказаць пра сваё падполле. Звычайна, калі яго прасілі, ён расказваў неахвотна і скупа. | 12.71 | |
Нават пасля таго, калі ён, Шыковіч, зацікавіўся падполлем, пачаў збіраць матэрыял, сябра яго ні разу яшчэ не расшчодрыўся на такі вось расказ. | 13.12 | |
Так, зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей, і то часцей дзецям, Віцю, Іры, Славіку, | 9.62 | |
з педагагічнай мэтай. Вось так ішло змаганне за жыццё, якое вы маеце. | 9.7 | |
Шыковіч, як губка, упітваў гэтыя эпізоды, дэталі. Ён знарок не патрабаваў спецыяльнага расказу, каб не збіцца на біяграфію толькі аднаго чалавека. | 12.76 | |
Чэрпаў матэрыял з іншых крыніц, а Яраша як бы трымаў у рэзерве. Ён пачаў збіраць матэрыял для аповесці, | 13.11 | |
але хутка пераканаўся, што пра падполле іх горада трэба сказаць нейкае новае слова ў нарысавым жанры. | 11.6 | |
Таму ў апошні час больш цікавіўся дакументамі. Яму крыху не падабалася, што Яраш выбраў для расказу такі час і месца, калі нічога нельга занатаваць. А на сваю памяць у сорак пяць год | 16.709999 | |
ён не вельмі ўжо спадзяваўся. Але пры ўсёй сваёй сяброўскай блізкасці, | 9.54 | |
ён не адважваўся што-небудзь сказаць, няхай жартам з гэтай прычыны, адчуваючы, што Антона па-сапраўднаму нешта ўсхвалявала. Каб перапыніць паўзу, Шыковіч сказаў: | 14.44 | |
«Зямля дыша цеплынёй. Лажыся, не шкадуй касцюма». Яраш абышоў вогнішча і лёг з другога боку. | 14.74 | |
Разам з дымам кастра патыхнула добрай папяросай. Яму таксама захацелася запаліць. Ён кінуў паліць год | 12.36 | |
шэсць таму. Толькі пасля цяжкіх аперацый яго цягнула запаліць, а так, не. А тут раптам ажно | 10.95 | |
засмактала ў грудзях, перасохла ў роце, але ён напружыў волю і не папрасіў у Шыковіча папяросы. Каўтнуў горкую сліну. | 14.35 | |
Дні праз тры цётка Люба паведаміла мне, што Павел арыштаваны. | 8.37 | |
Каб ты ведаў, што я перажыў, які боль і страх і разгубленасць, не было Паўла. | 8.83 | |
Але ўцячы, гэта, напэўна, выдаць сябе. І тады ўжо не будзе ніякай магчымасці выканаць заданне гаркама | 9.38 | |
і Паўлаву просьбу. Дзе Тарасік? Што з ім? Цётка Люба паведаміла мне пра арышт | 9.35 | |
на рынку, калі я купляў у яе піражкі. Аглушаны, спалоханы. Мне не сорамна прызнацца, дрогнула сэрца, што там таіцца. | 11.92 | |
Я не паспеў спытаць пра Кацю, Тарасіка. Ды і нельга было гутарыць доўга. Якая можа быць гаворка паміж гандляркай і пакупніком? Навокал шпікі. | 12.53 | |
Пасля дзяжурства я пайшоў да цёткі Любы на кватэру. Яна спалохалася, у суседнім доме засада, арыштаваны стары рабочы друкарні, яго жонка. Люба праслязілася. Гэтая жанчына камень, як мы называлі яе, скардзіцца. | 18.690001 | |
Я два гады з суседкай не размаўляла. Яна маіх курэй атруціла. Жылі як ворагі. | 9.54 | |
І не ведалі, што адну справу робім. Божа мой, можа на смерць людзей павезлі. Што яны падумаюць пра мяне? | 11.17 | |
І цяпер, ой, цяжкая мая доля. Жандараў, рыца і Бобіка, што сядзяць там, я самагонкай пачаставала, піражкамі, каб другімі вачамі глядзелі на мой дом. | 14.25 | |
Але як затое зірнула на мяне суседка з таго боку. Чаго добрага падумаюць людзі, што гэта я выдала Рамана Ціханавіча. | 13.49 | |
Скажу табе, страшная рэч у такіх абставінах падазронасць. Мне і цяпер сорамна, што я падумаў у той міг, а можа праўда гэтая гандлярка правакатарка? | 17.4 | |
Цётка Люба нібы пачула мой душэўны шэпт, бо адразу высушыла вочы, выставіла на стол пляшку. Я спытаў пра Паўлаву сям'ю. | 12.27 | |
Кацю арыштавалі разам з братам. Куды дзяваўся хлопчык, невядома. У кватэры наш чалавек быў, няма. | 10.42 | |
Там усё разрабавана. Заўтра, заўтра суседзяў абыдзем. Няўжо і дзіця забралі ірады. | 10.14 | |
Жанчына сказала гэтыя словы так, што знікла мая падазронасць. Не, такая жанчына ніколі не здрадзіць ні мужу, ні дому, ні справе, ні тым больш Айчыне. | 16.450001 | |
Магчыма, з-за пошукаў дзіцяці і новых сувязей я не спяшаўся з выкананнем задання. Бо ведаў, пасля такой акцыі, калі застануся жывым, мне прыйдзецца пакінуць горад. | 15.74 | |
Як жа я знайду Паўлавага сына? Безумоўна, былі і другія прычыны, не было з кім параіцца, не трапляў зручны выпадак, а пасля Лучынскі некуды паехаў. Казалі ў Варшаву, вопыт пераймаць, ці што. | 16.860001 | |
Знік і Лотке. Хіндэль сказаў, што ў механіка захварэла маці, і ён паехаў на пабыўку ў Нямеччыну. | 9.43 | |
Але дні праз два адзін з пажарнікаў убачыў Лотке каля казармы зондэркаманды, што размяшчалася ў Бярозках, дзе цяпер туберкулёзная бальніца. Ясна. Агент выконваў іншае заданне. У горадзе ішлі арышты. | 19.35 | |
Мне ніяк не ўдавалася звязацца з кім-небудзь з кіраўнікоў падполля, з сябрамі гаркама. Настрой у мяне быў цяжкі, | 10.73 | |
жахлівы. Я зразумеў, што пры ўсёй незвычайнасці заданняў, якія мне давялося выконваць, | 8.3 | |
падпольшчык я малавопытны і слаба загартаваны. Маладому, самаўпэўненаму мне адзін час здавалася, што я ўсё магу, што я ледзь не галоўная фігура ў падполлі. | 14.95 | |
Цяпер жа зразумеў. Усё, што я зрабіў, гэта заслуга тых, хто нябачна, асцярожна і мудра кіраваў дзейнасцю такіх, як я. | 13.81 | |
І тое, што я на волі, таксама іх заслуга, хоць самі яны, магчыма, у кіпцюрах гестапа. | 9.12 | |
За тыя дні я стаў другім чалавекам. За тыя два тыдні. З дня арышту Паўла прайшло роўна два тыдні. Калі чакаеш нечага незвычайнага, жывеш у напружанасці, запамінаецца кожны дзень. | 16.450001 | |
Гэта адбылося васемнаццатага верасня. Я змяніўся з начнога дзяжурства на каланчы. Ноч і раніца былі ясныя і халодныя, па-асенняму. | 13.89 | |
Помню, я моцна акалеў. Ніколі не быў прыхільнікам выпіўкі, але ў тую раніцу мне хацелася хутчэй сагрэць душу і цела. | 13.02 | |
Ведаючы, што ласкавая гаспадыня з-пад зямлі дабудзе для мяне чарку, а цёплая пасцеля само сабой чакае, я спяшаўся дадому. | 12.34 | |
Але пры выхадзе з пажарнай мяне затрымалі гестапаўцы. Не, не арыштавалі, а ветліва папрасілі вярнуцца назад. | 9.33 | |
Яны ўмелі быць ветлівымі ў такія моманты, гэтыя звяры. У людзей, якія ішлі на работу, яны правяралі дакументы, але дазвалялі прайсці. | 11.87 | |
Чаму не выпускалі нас? Мы населі на Хіндэля. Ён, як заўсёды, з'явіўся на службу раней за ўсіх, няхай пойдзе высветліць. | 10.38 | |
Стары немец вярнуўся спалоханы, усхваляваны і на наша запытанне адказаў крыкам і лаянкай, і той, хто хоча ўсё ведаць, нядоўга жыве ў наш час. | 12.79 | |
Невядома, ад чаго ён нас перасцерагаў. Чаму не сказаў праўду? Гестапа не рабіла сакрэту, наадварот, як мы зразумелі пасля, яны хацелі, каб сабралася больш людзей. | 17.66 | |
Відаць, не спадзяваліся на добраахвотны збор. Ты помніш, да вайны пажарная была на плошчы. | 9.29 | |
Не толькі з каланчы, але і з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далоні. | 10.07 | |
І мы ўбачылі. Я першы ўбачыў. Прыйшлі грузавікі, доўгія, як лесавозы, і салдаты-сапёры пачалі згружаць. Я не адразу зразумеў, што гэта. Нехта іншы з пажарнікаў глянуў у акно і | 18.74 | |
ахнуў: «Шыбеніцы». Але гэта былі шыбеніцы. | 11.22 | |
З нямецкай акуратнасцю зробленыя недзе ў майстэрні, трывалыя, нават пафарбаваныя ў нейкі брудна-шэры колер, масавая вытворчасць. | 12.32 | |
Салдаты хутка і ўмела ламалі брук і закопвалі іх у зямлю ў адзін рад ад увахода ў парк да царквы, на адной адлегласці. Рабілі яны хутка і спрытна, можна было падумаць, што гэта іх штодзённая работа. Я зразумеў. | 19.940001 | |
Здагадка гэтая апаліла мозг. Павесяць падпольшчыкаў, маіх таварышаў, | 10.63 | |
кіраўнікоў, магчыма, Паўла. Што я мог зрабіць, каб ратаваць іх? | 7.86 | |
Яраш змоўк, астывала вогнішча, Шыковіч часта і шумна дыхаў, праз тоўстыя камлі дубоў пачаў прасвечвацца белы луг, сонна адгукаліся першыя птушкі, дзесьці далёка-далёка за ракой спявалі пеўні. | 17.6 | |
Я не ўмею і не люблю расказваць пра гэта. У мяне няма слоў. | 9.96 | |
Яны здаюцца мне абразлівымі, звычайныя словы. Я не маю права расказваць спакойна, але бачыш, | 10.99 | |
расказваю. Прыйшлі гады. Я добра ведаю фізіялогію, вучэнне Паўлава. | 10 | |
Але калі адзін хворы неяк пачаў даказваць мне, што мозг можа згарэць ад думак, я | 11.47 | |
паверыў яму, бо помню, як стаяў тыя дзве гадзіны, учапіўшыся рукамі ў падаконнік. | 11.32 | |
і нічога не зраблю. О, яны ўмелі застрахаваць сябе ад любых нечаканасцей у часе пакарання нашых людзей. Машына іх дзейнічала безадказна. | 16.41 | |
Шыбеніц паставілі чатырнаццаць. Калі сапёры скончылі сваю працу, у кузаў машыны забраўся тоўсты фашыст у форме жандармерыі. | 14.7 | |
Грузавік ціха і плаўна падыходзіў да шыбеніцы, вельмі дакладна спыняўся, і кат замацоўваў вяроўку. | 11.21 | |
Петлі былі загадзя завязаны з двух бакоў. Ён хутка накідваў малую пятлю на перакладзіну і, | 9.21 | |
каб заціснуць і праверыць трываласць, хапаўся за вялікую пятлю рукамі і павісаў над кузавам. | 10.52 | |
Усе рухі ката былі разлічаныя, дакладныя, ніводнага лішняга, як на канвеернай лініі. | 9.15 | |
І гэта было жудасна. Кадры мяняліся. Грузавікі з сапёрамі адышлі, на нейкі момант плошча апусцела, а потым з вуліцы, якая называлася пры іх паркавай, выехаў | 16.860001 | |
узвод матацыклістаў. Яны разгарнуліся за шыбеніцамі і накіравалі кулямёты на парк, на царкву і на Савецкую вуліцу. Праз хвіліну па Гандлёвай прайшлі два бронетранспарцёры. | 16.059999 | |
Яны сталі ў супрацьлеглых баках плошчы, і іх буйнакаліберныя кулямёты пагражалі руінам цэнтра горада і нашай пажарнай. | 12.02 | |
Кулямётчык глядзеў на мяне. Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пільныя. | 10.61 | |
Прагрукатала па бруку зондэркаманда. Карнікі ўтварылі першы ланцуг вакол шыбеніц. | 9.41 | |
Воддаль, таксама ланцугом, стаяла паліцыя ўнутранага парадку, бобікі. Яны ж выконвалі другую ганебную місію, зганялі народ. | 11.15 | |
Праўда, першыя з'явіліся добраахвотнікі, тыя, хто хацеў выслужыцца перад акупантамі. Яны прыходзілі па адным, па два, нясмела аглядаючыся, не давяраючы адзін аднаму, ціснуліся бліжэй да паліцыі, але стаялі асобнымі кучкамі. | 19.51 | |
Потым паліцаі прыгналі рабочых з танкабудаўнічага завода і друкарні. Рабочыя адразу зліліся ў адну групу, стаялі яны каля самай пажарнай сцяны, наблідзіўшыся | 15.17 | |
да бронетранспарцёра. Паліцыя адціснула рабочых, а бронетранспарцёр | 9 | |
адсунуўся заднім ходам бліжэй да шыбеніц, і кулямёт, які глядзеў на мяне, быў скіраваны на рабочых. | 9.4 | |
Жанчынам, якіх паліцаі прыгналі з другога боку, не дазволілі зліцца з рабочымі. Іх паставілі асобна. Сабралі чалавек пяцьсот. | 14.49 | |
Здаецца, дурны, подлы Гвоздзік крыкнуў у дзяжурцы: «Хлопцы, лезем на каланчу, камуністаў будуць вешаць. Але на каланчу, адтуль відней». | 12.79 | |
«Эх», — падумаў я, не ведаючы, які чарговы план з'явіцца там, у вышыні. Усе мае планы рушыліся. | 10.16 | |
Што можна зрабіць аднаму супраць матацыклістаў, бронетранспарцёраў, сотні гестапаўцаў? Але я ўсё яшчэ спадзяваўся, што з'явіцца нейкі асаблівы план, каб там, на каланчы, стаяў кулямёт, як на вышцы каля паліцэйскай управы. | 19.959999 | |
А ў мяне не было нават пісталета. Каля лесвіцы мяне затрымаў Хіндэль. «На каланчы гестапа», — сказаў ён і, узяўшы за локаць, павёў у свой кабінет. | 14.31 | |
Мы сталі ўдвух, беларус і немец, каля адчыненага акна і моўчкі глядзелі на плошчу, на злавесныя шыбеніцы, на якіх вецер гойдаў вяроўкі, на гестапаўцаў і на натоўп. | 17.030001 | |
Што адчуваў Хіндэль у той час? І ўвогуле, што за чалавек ён быў? | 8.92 | |
Прыехала высокае начальства: фельд камендант Шміт, начальнік СД штурмбанфюрэр Бругер, афіцэры гестапа і СС. | 13.55 | |
Следам за імі лакеі: бургамістр Цішчанка, начальнік паліцыі Лучынскі і іншыя здраднікі. Я шмат каго з іх добра ведаў. | 14.1 | |
У мае падпольныя абавязкі ўваходзіла вывучэнне ворагаў. І вось недзе ўнізе на Савецкай непрыемна зараўла сірэна. | 11.42 | |
Два вялікія чорныя фургоны, за імі грузавік з эсэсаўцамі хутка выехалі на плошчу і, крута павярнуўшыся, | 8.91 | |
спыніліся каля першай шыбеніцы. Гестапаўцы саскочылі з машыны, адчынілі дзверы фургонаў, па двое залезлі ўсярэдак і пачалі выкідаць асуджаных. | 17.190001 | |
Так выштурхоўвалі спакутаваных людзей, што колькі чалавек не ўтрымаліся на нагах і ўпалі на брук. | 8.82 | |
Хіндэль прашаптаў па-нямецку: «Нельга біць асуджаных, сволачы». Здалёк | 8.78 | |
яны былі падобны адзін на аднаго, нашы таварышы, асабліва мужчыны, | 8.95 | |
з чорнымі ад катаванняў тварамі, ускудлачанымі валасамі, у падраных сарочках, са звязанымі за спіной рукамі, босыя. | 10.85 | |
Але ўсё адно я адразу пазнаў Паўла. Ён выскачыў з фургона не першы, але адразу прайшоў наперад і стаў побач з чалавекам з белай галавой. | 12.41 | |
Гэтага чалавека я таксама пазнаў, разы два сустракаў у Паўла. З тых, каго я ведаў, ён быў, бадай што, самы старэйшы, | 9.77 | |
выглядаў за паўсотню год. Але, знаёмячыся, назваў сябе як юнак, сур'ёзна, без усмешкі: «Саша». | 9.1 | |
Так да яго звяртаўся і Павел. У часе сустрэч чалавек гэты больш маўчаў і слухаў, што казалі другія. | 9.88 |
Аўтар / Author: Іван Шамякін
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 7,083 |
| Працягласць | 22 гадз 58 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.947 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.