Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.53 20.1 | text stringlengths 49 223 | duration float32 7.53 20.1 |
|---|---|---|
Жуль Верн. Апавяданне Івана Навуменкі. Люблю фантазію і таямнічасць. | 10.75 | |
Гэта з самых малых год. Усякаму пачынанцу, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі. | 11.63 | |
А незвычайнае пачынае вабіць з калыскі. У праўдзівасці сказанага могуць лёгка пераканацца сённяшнія бацькі. | 10.11 | |
Ляжыць, напрыклад, у люльцы сінявокі чалавек, які пражыў вясну, лета, восень і яшчэ зусім не ведае, што такое зіма. | 10.45 | |
Падыдзі да яго звычайна, павітайся, назаві па імені. Ніякага ўражання. А надзьмі шчокі, | 10.62 | |
вырычы вочы, прыцмокні ў дадатак языком і маеш захапленне сінявокай істоты. | 9.19 | |
Цяга да выключнага, дзіўнага, мабыць, у самой прыродзе чалавечай. Той жа чалавек, калі яму стукне тры гады, | 10.97 | |
лічыць за найвялікшае шчасце, калі бацька пераменіць сумнае вертыкальнае становішча і ўпадобіцца ў сродках перамяшчэння сваім далёкім продкам. | 12.35 | |
Сын тады папаўзе за ім хоць на край свету. Ён забудзе пра цукерку, якую да гэтага канючыў цэлую гадзіну. | 10.74 | |
Забудзе нават на зялёнага каня, які рыжэ, стоячы на сваіх драўляных колах. Хіба ж гэта часта здараецца, | 10.33 | |
каб знаёмы, звычайны бацька разам з ім падаўся на ўсіх чатырох даследаваць самыя таямнічыя закуткі хаты. | 10.94 | |
Можна ўрэшце і абсядлаць бацьку. Тады ён адразу стане канём і будзе імчаць з кута ў кут, варта толькі добра паддаць яму шпорамі. | 13.59 | |
А калі споўніцца сыну сем гадоў, то чым заменіш яму казку? Неабавязкова памятаць, | 9.53 | |
як запісана яна ў Афанасьева ці ў неразлучных братоў Грым. Проста пляці кашэль з ваўкамі, бабай-ягой, | 11.16 | |
праставатым Іванкам, якому шчасце само лезе ў рукі. Галоўнае, каб не хутка быў канец. | 9.04 | |
Акругленыя сынавы вочкі не зміргнуць, і чым спрытней снуе язык незвычайныя прыгоды, | 8.5 | |
тым часцей і глыбей уздыхае вераб'інымі грудзьмі зачараваная істота. Таямнічае вабіць. | 10.41 | |
Нястрымна хочацца зазірнуць за паласу невядомасці, дабрацца да самага кораня рэчаў. | 9.39 | |
Мабыць, па гэтай прычыне ў сына доўга не залежваюцца цацкі. Купіш навейшай маркі аўтамабіль, які заводзіцца ключом і можа калясіць па хаце, колькі ты захочаш. | 13.51 | |
А праз дзень ён ужо ляжыць разабраны. І цікавасці да яго ў сына абсалютна ніякай. Цікавасць ужо здаволена. | 12.45 | |
Сын хацеў паглядзець, што ўсярэдзіне. Ён падазраваў прытоенага маленькага чалавечка, які круціць гэтыя вінцікі і калёсікі. А там аказалася звычайная пружынка. | 14.08 | |
Гліняны сабачка, які можа свістаць, калі дзьмуць яму ў дзірачку, жыве яшчэ менш за аўтамабіль. | 8.51 | |
Сын, насвістаўшыся, пад вечар разбівае яго малатком і ледзь не плача ад крыўды. Ён думаў убачыць нешта дзіўнае, а ўнутры ўсяго толькі пустата. | 17.16 | |
У дзяцінстве я быў хваравіты і вельмі баяўся холаду. Гэта давала поўную перавагу нада мною майму суседу, | 10.59 | |
чырванашчокаму мацаку Кірылу, які лятаў зімой у расхрыстаным кажушку, а засупшыся, праганяў смагу кавалкам лёду. | 11.46 | |
Ён грыз лёд як цукар, а мяне прабіралі дрыжыкі. Мне здавалася, што Кірыла захварэе, | 9.29 | |
але ніякая хвароба яго не брала. Ён насіўся па замешчай варачулцы на сваіх дзеравяшках зранку да вечара і, здаецца, мог там і начаваць. | 11.1 | |
Але варочацца пад вечар дамоў Кірылу прымушалі некаторыя прычыны. Па-першае, трэба было пад'есці. | 8.59 | |
Які б смачны ні быў сіняваты лёд са срабрыстымі вочкамі застылых у ім бурбалак, але без падмацавання бульбай Кірылы ў жывот ныў і бурчаў, а ногі пачыналі пруцянець. | 15.31 | |
Акрамя таго, Кірыла яшчэ пабойваўся маці. Яна асабліва распякала за чаравікі. | 9.3 | |
Пары чаравікаў на зіму Кірылу, вядома, не хапала, і таму на гэтым грунце ў хлопца штовечар былі непаразуменні з маткай. | 10.68 | |
Аднойчы маці схавала чаравікі, і тады Кірыла вылецеў на лёд босы. Ён коўзаўся на сваіх | 10.34 | |
чырвоных, як у гусака, лапах, можа, цэлую гадзіну, а ўся вуліца, разявіўшы рот, дзівілася з гэтага яшчэ не бачанага відовішча. | 12.02 | |
Паміж іншым, Кірыла і пасля свайго босага коўзання па лёдзе не захварэў. На навуку Кірыла налягаў не вельмі, | 11.13 | |
і ўрокі вучыў збольшага. Таму ў яго заўсёды было многа вольнага часу, якім ён распараджаўся, як хацеў. | 9.3 | |
Я шчыра заздросціў Кірылу і асабліва яго здароўю. У вачах жа майго суседа я быў чалавекам непаўнацэнным, | 11.15 | |
і ён без лішняй недалікатнасці заўсёды мне аб гэтым напамінаў. Яго словы і насмешкі, вядома, крыўдзілі, але супроць сілы не пойдзеш. | 11.29 | |
«Такіх, як ты, мне трэба пяць на аднаго», — выхваляўся сусед. «Я магу цябе адной рукой во зямлю ляснуць». | 11.45 | |
Ён не хлусіў, чырванашчокі мацак Кірыла. Іншы раз, калі мы каталіся на рэчцы, Кірыла выклікаў мяне на спаборніцтва. Ён даваў мне магчымасць адбегчыся ад яго метраў на пяцьсот. | 16.68 | |
А потым нязменна даганяў. Кірыла імчаўся на сваіх дзеравяшках, як віхор, і, дагнаўшы мяне, рагатаў на ўсё горла. | 10.99 | |
Я ж стараўся ў такія хвіліны куды-небудзь збочыць, каб ніхто не бачыў майго сораму. | 8.79 | |
Ганарлівая Кірылава пагарда да мяне прымусіла шукаць новых сяброў. І я знайшоў іх. | 8.55 | |
Кнігі. Першая, якая трапіла ў рукі, называлася «Казкі і праўда аб небе». | 8.95 | |
Казкі пра неба не здзівілі. Іх уздабытку расказваў дзед, сівы, сухенькі, вечна чым-небудзь заняты. | 9.06 | |
Ён любіў разважаць пра Бога, які жыве на небе, пра райскі кушчык, куды пасля смерці трапляюць людзі святога жыцця, | 9.52 | |
і пра пекла, прыгатаванае для грэшнікаў. Дзедавы казкі амаль нічым не адрозніваліся ад тых, якія я знайшоў у кнізе. | 11.27 | |
«Нараджаецца на свет чалавек, — гаварыў дзед, — у небе запальваецца зорачка. Памірае — | 9.59 | |
яна падае. Зорачка як свечка. Колькі на небе зорак, столькі на свеце людзей. | 8.88 | |
Хто пад якой планідай нарадзіўся, той так свой век і пражыве. Усё ў волі Божай. Без Бога нават ніводзін волас з галавы не выпадзе». | 13.58 | |
«А ты, дзед, сваю зорачку ведаеш?» «Ніхто, акрамя Бога, гэтага не можа ведаць». | 10.18 | |
«То ты, дзед, як будзеш паміраць, скажы мне, я выскачу на двор і пагляджу, як будзе падаць твая зорка». «Смерць жа, унучак, не гаворыць, калі прыйдзе». | 15.1 | |
К таму часу, калі мне ў рукі трапіла кніжка пра неба, дзеда ўжо не было. Памёр ён у лесе восенню, паехаўшы па дровы. Спуджаны конь, вырваўшыся з аглобляў, прыбег у двор без гаспадара. | 17.690001 | |
Ноч была цёмная, воблакі зацягнулі ўсё неба, на ім не блішчала ніводнай зоркі. | 8.17 | |
Першае пачуццё, якое прыйшло пасля кніжкі пра неба, — жаль да дзеда. Ён памёр, і няма да яго ніякай справы ні небу, | 11.98 | |
ні зоркам. Нікуды не паляціць яго душа. Мёртвыя не лётаюць. | 8.98 | |
І яшчэ было захапленне, перамешанае са страхам. Якое вялікае неба! | 7.53 | |
Хто і калі пералічыць зоркі, рассыпаныя ў сусвеце? Хто, які чалавек, ступіць першым на бераг далёкай планеты? | 12 | |
Неба, бясконцае неба… Як у гэта паверыць і як з гэтым згадзіцца? | 10.52 | |
Ноч, зіма. У хаце ўсе спяць. Я адваяваў сабе печ. | 10.14 | |
Цяпер ужо не па той прычыне, што вечна мерзну. Проста на печы больш выгадная пазіцыя для маскіроўкі. | 10.09 | |
Лямпа з прыкручаным кнотам стаіць у самай шыйцы, і таму на хату падае толькі вузкая палоска святла. | 9.4 | |
Мерна цікуюць на сцяне ходзікі, але з печы не ўбачыш, колькі часу. Гэта і добра, што не ўбачыш. Няхай спыніцца час, няхай забудуць пра свае абавязкі пеўні, | 15.15 | |
няхай не цэдзіцца праз замешшыя шыбіны сіняе зімовае світанне. Я чытаю. | 10.05 | |
Зашмальцаваны томік Жуля Верна, дадатак да старой «Нівы», мне адпушчан толькі на адну ноч. | 10.33 | |
Заўтра кніжку будзе чытаць другі. Не скончыш за ноч — вінаваты сам. Ахвотнікаў многа, а кніга рэдкая, у бібліятэцы яе не возьмеш. | 14.54 | |
У коміне вые і стогне вецер, і гэта найлепшы акампанемент для чытання. У кнізе таксама шалее акіян, | 11.18 | |
раз'юшаны хвалі вось-вось перакінуць звязаны на жывую нітку з паламаных мачтаў плыт, на якім бясстрашныя падарожнікі. | 9.85 | |
Але людзі плывуць. Іх вядзе ў нябачны свет нейкая нястрымная прага да новага, нязведанага, неапісанага. | 11.23 | |
Вось ужо мроецца ў сінім тумане няпэўныя абрысы далёкага берага. Што гэта? Востраў, мацярык ці, можа, проста міраж знясіленых ад голаду і смагі людзей? | 16.41 | |
Страшна перагарнуць наступную старонку, а што, калі зноў расчараванне, калі новыя сотні міль па салёных бязлітасных хвалях, без пітва, без яды… | 14.73 | |
«Ты яшчэ не спіш? Зараз жа тушы лямпу. Другія пеўні праспявалі, а ён усё не начытаецца. Высах, счарнеў з-за гэтых кніг». | 11.74 | |
Гэта маці. Яна кніг не чытае, яна не ведае радасцей, якія яны прыносяць. Яе галоўны клопат, каб мы, дзеці, былі сытыя, адзетыя, | 13.97 | |
здаровыя. «Я зараз, мама. Засталося толькі дзве старонкі. Ты спі. Я зараз». | 8.86 | |
Цікуюць на сцяне ходзікі, вые ў коміне вецер, на развезлым валёнку разлёгся стары паласаты, як тыгр, кот і ледзь чутна пяе рулі сваім заўсёды халодным носам. | 15.75 | |
Час ад часу ён уздрыгвае, дзярэ кіпцямі поўсць валёнка і варушыць вушамі. Кату, мабыць, сняцца мышы. | 11.1 | |
Наогул жа да мышэй ён даўно абыякавы, ён не дачувае і не дабачвае, і яны, ведаючы гэтыя старэчыя слабасці ката, ніколі яго не баяцца. | 12.41 | |
На жардзіне развешаны перавяслы цыбулі. У скупым святле, якое падае ад лямпы, яны здаюцца гронкамі нейкіх дзівосных заморскіх раслін. | 12.42 | |
За адну ноч можна перажыць некалькі жыццяў, і яны западуць у сэрца водгуллем сваіх радасцей і гора, сваіх узлётаў і падзенняў. | 14.69 | |
Сіняваты зімовы ранак просіцца ў акно, і я развітваюся з героямі Жуля Верна. | 9.77 | |
Я люблю іх, неспакойных бессарэбранікаў, іх дапытлівы розум і добрае сэрца. Яны адкрылі новы востраў, | 11.8 | |
і іх радасці мне хопіць на тое, каб, паспаўшы якую-небудзь гадзіну, ускочыць бадзёрым і вясёлым. | 8.8 | |
Дзякуючы Жулю Верну, я рана пачаў вандраваць па свеце. Для гэтага не трэба было ні караблёў, | 10.95 | |
ні цягнікоў, ні ціхавітых мулаў. Хапала адной фантазіі. Пасля кожнай кнігі Жуля Верна | 9.26 | |
я крочыў па тых самых сцежках, што і яго героі. Гэта было лёгка і ўдавалася ў любы час і ў любым месцы. | 10.94 | |
Звычайная, тысячу разоў бачаная і зведаная вясковая вуліца магла стаць новай і незнаёмай, | 9.32 | |
варта было толькі выключыцца з плыні паўсядзённага жыцця. Родныя бары і бярэзнікі, у залежнасці ад патрэбы, | 9.4 | |
маглі ператварыцца ў трапічныя зараснікі ці ў сібірскую тайгу. Невялікая, паўзарослая асакой і аерам рачулка-змейка, | 11.32 | |
якая пятляла па сенажаці за агародамі, рабілася то блакітным Нілам, то імкліваю горнаю ракой. | 9.87 | |
Гэта было цудоўна — вандраваць па свеце. Знікала ўсё дробязнае, будзённае. | 9.43 | |
Душа поўнілася радасцю адкрыцця, самаахвярнасцю подзвігу. У часы такіх вандровак забываліся ўсе крыўды і згрызоты, | 12.96 | |
і я адчуваў сябе найвялікшым уладаром, які раздае людзям толькі радасць і шчасце. | 8 | |
Пазней паявіліся жывыя чараўнікі, якія правялі па свеце з компасам і картай і прымусілі пільна прыгледзецца да таго, што ляжыць пад нагамі. | 14.23 | |
Геаграфію ў пятым і шостым класах выкладаў Антон Антонавіч Струк, нізенькі чорны чалавек з люхматым, як у турка, носам. Яго незвычайнасць праявілася з першага ўрока. | 17.33 | |
Географ таропка ўвайшоў у клас, шпурнуў на стол туга напакаваны жоўты партфель і, узяўшы рукі ў бокі, арліным позіркам акінуў прыціхлыя рады пяцікласнікаў. | 12.97 | |
«Кахты! — загадаў ён страшэнна картавым голасам. — Ягафія — навука дакгадная». Дзяжурныя кінуліся за картамі. | 12.57 | |
І адразу пачалося нешта падобнае на магію. Антон Антонавіч не паварочваўся тварам да карты, ён стаяў да яе спіной. | 11.97 | |
Але яго ўказка, нібы разумная жывая істота, надзвычай дакладна апускалася на горныя хрыбты, плыла па рэчышчах ад вытокаў да вусця, азначаючы ўсе звіліны, парогі і перакаты. | 16.34 | |
Пазней высветлілася, што Антон Антонавіч усюды быў і ўсё бачыў. Ён ніколі не казаў аб гэтым прама, але гэта разумелася само сабой. | 12.96 | |
«Мы ідзём па Сахары, — гаварыў географ. — Вады трэба ўзяць не менш, чым на пяць сутак, каб дайсці да бліжэйшага аазіса. | 9.96 | |
На галаве ў нас пробкавыя шлемы, іначай мы не пройдзем і палавіны шляху, загінем ад сонечнага ўдару. Тэмпература пяцьдзясят шэсць па Цэльсію. Пад нагамі гарачы, нібы прысак, пясок. | 17.870001 |
Аўтар / Author: Іван Навуменка
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 232 |
| Працягласць | 45 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.