audio audioduration (s) 8.24 16.1 | text stringlengths 19 190 |
|---|---|
Памяці сына Жэні. Частка першая. Раздзел першы. | |
Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка. | |
Ля Птахавага пераезда дзве будкі, але адна даўно нежылая. Яна проста служыць сховішчам для рознага пуцейскага інструменту. | |
Некалі пераезд быў з шлагбаўмамі, вартаўніком, які жыў у другой будцы. | |
Але з таго часу, як насыпалі прамы пясчаны шлях і зрабілі галоўны пераезд у самім мястэчку, гэты згубіў значэнне. | |
Вартаўніка перавялі, шлагбаўмы знялі, машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, | |
зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. | |
Перабраўся сюды Сцяпан даўно, пакінуўшы стары бацькаў двор меншаму брату. Тут нарадзілася ў яго пяцёра дзяцей. Самы старэйшы сын, Міця, | |
радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Калі яму было тры гады, ён зваліўся з воза і зламаў левую нагу. | |
З таго часу Міця злёгку накульгваў. Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік. | |
Сцяпан Птах, мужчына вышэй сярэдняга росту, шыракаплечы, рабы, з чорнымі пукатымі вачыма, | |
па натуры чалавек неблагі. Крыўды ён не робіць нікому, калі не лічыць таўхатні і ляманту, што ўчыняе ва ўсіх мястэчковых крамах. | |
З мануфактурай, цукрам, а часам і з хлебам вузкавата, і каб што-небудзь здабыць, трэба выстаяць у чарзе. | |
Стаяць жа ў чэргах Сцяпану не выпадае. І калі ён, завітаўшы ў краму, натрапляе там на жаночы натоўп, | |
«За вамі хіба далікатна ўхопіш?» — ужо ля прылаўка гудзе абходчык прастуджаным басам. | |
Птах заўсёды крочыць па чыгунцы да сваёй будкі з дзвюма буханкамі пад пахай. Меней ён не носіць. | |
Сваю абходчыцкую службу Птах шануе і нясе спраўна, але не дае маху і на старане. | |
Сена ён накашвае трошкі болей, чым трэба яго карове і цялушцы, і зімою мае за гэта барыш. | |
На пралётах уздоўж чыгуначнай лініі ў дадатку да сціплага заробку абходчыка лапушыцца бульба. Добра родзіць і проса, і ячмень, і мак. | |
Лес пад бокам. Прайдзі на захад якую-небудзь вярсту па чыгунцы або па пыльным шляху, які ляжыць побач, і тут табе сасновы бор, | |
А падайся ў балоцісты гушчар, дык маліны і ажыны процьма. | |
Лепшая ягада — Птахава. Першы грыб — таксама яго. Дзеці ўмеюць не толькі есці. Яны, нібы пчолы, цягнуць у хату. | |
Летняй раніцай, калі густы, як малако, туман яшчэ вісіць над палямі і чыгункай, з будкі выходзяць дзеці са збанкамі і кошыкамі. | |
Дзеці ідуць чародкай, як гусі. Птах яшчэ забяспечвае станцыю венікамі і мётламі. За гэта асобная плата. | |
Не такая высокая, але яе хапае, каб справіць шкалярам новыя сарочкі і штаны. | |
Вопратку і абутак шкаляры зарабляюць сабе самі. Птах не п'е. Выпівае толькі з адным чалавекам — | |
леспрамгасаўскім шафёрам Іванам Гусоўскім. Для Івана ў хаце заўсёды хаваецца паўлітэрка. | |
Іван скідае некалькі грабовых плашак пад сасну. Ён шчыра клапоціцца аб тым, каб Птах зімой не замёрз у сваёй каменнай будцы. | |
«Болей ста пяцідзесяці шафёру не паложана, — гаворыць Іван, адводзячы Птахаву руку з бутэлькай. — | |
Разаб'ю машыну, траплю за дрот. А я яшчэ малады, мне жыць трэба». Івану, | |
ладнаму, шыракатвараму дзяцюку, пад трыццаць, але ён не жэніцца. Нямае ні свае хаты, | |
ні сталага месца жыхарства. Кідаюць яго з участка на ўчастак, і ездзіць ён па ўсіх дарогах раёна. | |
Але Птаху займець хату памагае. Не толькі грабовыя плашкі скідае Іван ля пераезда. | |
А прыцемкам, калі не цікуе чужое вока, і сасновыя бярвенні. Гэтыя бярвенні Птах перацягвае ў свой дворык, | |
хавае пад сухім бульбоўнікам, а калі іх набіраецца з дзясятак, з дапамогай таго ж самага Івана перапраўляе на бацькава дворышча. | |
Старэе ён сам, растуць дзеці, а служба і будка не вечныя, трэба думаць і пра ўласны прытулак. | |
Бярвенняў і плашак Іван не скідае толькі тады, калі побач з ім у кабіне сядзіць леспрамгасаўскі прыёмшчык Крамер, | |
высокі, маўклівы, з шэрым насатым тварам. Прыёмшчык усё-такі начальства, і яго трэба асцерагацца. | |
Увогуле птахава сядзіба на вясёлым месцы. Люду тут паварочваецца за дзень процьма. Яшчэ на золку | |
паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы. Ідуць кожны па сваёй патрэбе: хто па ягады, хто па грыбы, | |
хто нарваць мяккага вішу на сяннік, а хто неўзаметку, патаемна ад лесніковага вока | |
ўкасіць між кустоў якапу сена. Гадзін у восем з рогатам і крыкам падыходзіць да пераезда рамонтная брыгада. | |
Калгаснікі на фурманках вязуць нарыхтоўку: свіней, малако ў бліскучых бітонах, гародніну і садавіну. | |
Пешыя найбольш спяшаюцца па асабістых патрэбах: прадаць яйкі і сушаныя грыбы, да пракурора ці ў райвыканкам са скаргай, у амбулаторыю да ўрача. | |
Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія, можа, упершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі. | |
У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім, безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага | |
ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаваная жалезнымі абручамі драўлянае вядро. | |
Пад сасной абуваюцца маладзіцы і дзяўчаты, якія, шануючы абутак, дагэтуль ішлі босыя. Тыя, хто едзе, кіруюцца звычайна пыльным шляхам, | |
а пешыя стараюцца збочыць на прасёлкавую дарогу, што весела віецца між жытоў і ячмянёў. | |
Пад поўдзень сутыкаюцца два дваротныя патокі. Местачкоўцы вяртаюцца з лесу, вяскоўцы з мястэчка. | |
Гадзінам к пяці завяршае свой рабочы дзень стомленая і цяпер не вельмі гаманкая рамонтная брыгада. | |
Цішыня гэтая, вядома, не надоўга. На ўсход і захад амаль праз кожныя поўгадзіны | |
па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі. Цягнікі розныя: таварныя і пасажырскія, | |
доўгія да сарака вагонаў з двума лакаматывамі ў галаве, і кароткія — паравоз і два-тры вагоны. | |
Адны цягнікі праносяцца паўз будку як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы зялёнай вуліцы. | |
Другія, ведаючы, што станцыю ім сходу не праскочыць, ужо ля будкі пачынаюць замаруджваць бег, колы іх вагонаў гучней ляскочуць на стыках, | |
а кандуктар, які да гэтага сядзеў на тормазе задняга вагона, устае і працірае запарушаныя пылам вочы. | |
І заўсёды ў такія хвіліны яго твар сур'ёзны. Да цягнікоў у будцы прывыклі не толькі людзі, а і жывёла. | |
Пярэстая абходчыкава рагуля, якая пасецца ля чыгункі, зачуўшы гул цягніка, адыходзіць ад палатна ўсяго на два-тры метры. Цялушка, | |
па нявопытнасці, адбягае трохі далей. Не могуць прызвычаіцца да жалезнага груку толькі птушкі. | |
Дзе б яны ні сядзелі — на сасне, у кустах, на тэлеграфным дроце, — часцей за ўсё пры набліжэнні цягніка ўзлятаюць у паветра. | |
Вечарам, калі спадае летняя спёка, на пераездзе паяўляецца палявы вартаўнік Кузьма Шнапс. | |
Прозвішча ў Кузьмы інакшае, але яго лепш ведаюць пад гэтым, і ён не крыўдуе, калі яго так завуць. | |
Шлях Шнапса да сваіх уладанняў заўсёды ляжыць праз птахаў пераезд. «Жывеш, Сцяпан?» — вітае ён абходчыка. | |
«Жыву. А што мне зробіцца?» «Ну, то жыві! Толькі як ты трываеш у такім груку і тлуме? Я б і дня не сцярпеў. | |
Вось пайду, лягу пад капу, і ўся мая служба. Не пачую ні дудкі, ні шмуткі». | |
«Табе тваё, а мне маё. Ды і ціха тут. Поезд прайшоў і няма. | |
яе ж у вас столькі прападае. А я табе к зіме трохі газы прызапашу». | |
«Можна падкінуць». Пра што могуць гаварыць два вартаўнікі, з якіх адзін усю ноч будзе | |
хадзіць па рэйках, а другі, па-старэчаму накрыўшыся з галавой кажухом, спаць пад стогам? | |
Пра хлеб, пра надвор'е, пра мануфактуру, пра тое, што жыць на свеце яшчэ не так-та лёгка. | |
І стаіць у часе такіх гаворак над тасмужанымі палямі, над чыгункай вялікая вячэрняя цішыня. | |
Атуленае садамі і прысадамі, яно ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву. | |
Адзін толькі будынак выразна выдзяляецца на гэтым востраве — школа. Яе малочна-белы гмах вышэй хаты магазінаў, | |
вышэй самых высокіх таполяў і ліп, і таму міжволі прыцягвае ўвагу кожнага, хто дабіраецца да мястэчка. | |
Міця любіць глядзець на школу. Ён ведае месца, з якога яна відаць найлепш. Месца гэтае — грудок пад сасной. | |
Хлопец аблюбаваў яго яшчэ тады, калі школу толькі пабудавалі. І ходзіць Міця пад сасну заўсёды з кнігай. | |
Год назад, калі Міця закончыў сем класаў, бацька спытаў: «Што будзеш рабіць далей? | |
Я вучыўся толькі дзве зімы і нічога, сям'ю кармлю. Можа і табе хопіць навукі?» | |
Пайду ў інстытут. Ты мне, тата, памажы гэтыя гады. Летам гуляць не буду, паступлю ў рамонтнікі. | |
Сцяпан Птах з павагай зірнуў на старэйшага сына, худзенькага, шчупленькага, які разважаў так па-даросламу. | |
Бацьку Міця сказаў праўду. А наогул ён зацяты хлопец і сваімі планамі дзеліцца не з кожным. | |
Магчыма, на яго характары пакінула свой след ранняе калецтва, жыццё наводшыбе. | |
Тым не менш, ёсць у Міці сябры. І яны любяць прыходзіць у будку пад сасну. Найбліжэйшыя з іх — | |
Іван Лобік і Нупрэй Гіль. Дружаць яны даўно. Хлопцы вучацца ў дзясятым класе, Міця ў дзявятым. | |
Калі пачынаўся навучальны год, Міця быў толькі ў восьмым, адстаючы ад таварышаў на цэлых два класы. | |
Да апошняга месяца ніхто, акрамя Лобіка і Гіля, не ведаў, што Міця, вучачыся ў восьмым, самастойна рыхтуецца за дзявяты. | |
Хлопцы трымалі тайну надзейна. Іван памагаў па матэматыцы, прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў, як мае быць. | |
Усю зіму то Міця хадзіў у пахілую Іванаву хату на вакзальную вуліцу, то Іван сам крочыў да яго на будку. | |
Нупрэй памагаць не меў часу. Ён у школе актывіст, сакратар камсамольскай арганізацыі, а таксама селькор. | |
Міцеў трыумф пачаўся ў красавіку, калі ён занёс дырэктару заяву з просьбай прыняць экзамены за тры чвэрці дзявятага класа. | |
прыняць экзамены экстэрнам. У першы дзень, калі Міцю перавялі ў дзявяты, | |
там адразу было тры кантрольных: па алгебры, рускай літаратуры і нямецкай мове. Настаўнікі правяралі яго работы адразу, як толькі ён клаў іх на стол. | |
Да канца ўрокаў было вядома, што па ўсіх трох прадметах ён атрымаў вышэйшую адзнаку. | |
выйшаўшы за абсягі школы, пракацілася па ўсім раёне. | |
Знешне птахаў пераезд вайну сустрэў спакойна. Амаль нічога не змянілася ні ў размеранным ходзе яго жыцця, ні ў наваколлі. | |
Па рэйках на захад па-ранейшаму нясуцца цягнікі, і іх стала цяпер яшчэ больш, чым у мірны час. | |
Вязуць яны новыя палкі, дывізіі, новую тэхніку. Ноччу цягнікі ідуць без агнёў. | |
За тры вярсты на захад ад птахавай будкі адкрылі блокпост. У ім дзяжураць сігналісты. Прафесія раней нечуваная на маленькай станцыі. | |
З іх Асавеяхім стварыў баявую дружыну. Хлопцы і дзяўчаты парамі вандруюць па палатне ад будкі да самага лесу. |
End of preview. Expand in Data Studio
- Downloads last month
- 10