Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
8.11
16.4
text
stringlengths
44
188
Віктар Праўдзін. Інспектарская праверка. Частка першая.
Не паспеў маёр міліцыі Раман Бярозка адчыніць дзверы ў свой кабінет, які дзяліў з маладым сышчыкам Зверавым, як забарабаніў тэлефон.
Хоць меў ён моцныя нервы, але гэтага звону не выносіў. Колькі ні прасіў старшыну аддзела памяняць апарат, адказ заўсёды быў адзін: «Няма мані-мані».
«Бярозка слухае», — адрэкамендаваўся Раман і адразу пазнаў голас свайго аднакашніка і сябра Вінцука Грыневіча з упраўлення крымінальнага вышуку горада.
«У тым і закавыка, — пасур'ёзнеў Грыневіч. — Інспектар, можна сказаць, няпросты, а тытулаваны. Яго пасылае начальнік упраўлення толькі ў самых сур'ёзных выпадках, разумееш?»
«Так», — як мага спакайней адказаў Бярозка, але пад сэрцам усё ж непрыемна пацягнула халадком. «Тытулаваных тваё начальства выпускае на паляванне,
калі трэба кагосьці пакусаць, з'есці ці спешна вылучыць на вышэйшую пасаду». «Правільна, малайчынка, яшчэ не развучыўся думаць».
«Значыцца, калі мяне на кіруючую пасаду не вылучаюць, то трэба пакусаць ці праглынуць. Вось толькі не магу здагадацца, што такое я вытварыў».
«Я і сам не ведаю, але камусьці ты перайшоў дарогу, — сцішана прагаварыў Грыневіч. — Я папярэджваю, каб з хлопцам, які прыйдзе, быў вельмі асцярожны».
«Як жыццё? Даўно не бачыліся?» — перавёў Бярозка гаворку на другую тэму. «Усё, як і раней, — паспешліва адказаў Грыневіч. — Ты выбачай, да мяне прыйшлі».
«Бывай, сябра», — толькі і паспеў сказаць Раман, як пачуліся кароткія гудкі. Ён нават не паспеў падзякаваць за папярэджанне.
Добра. Хай прыязджае рэвізор, падумаў Раман. Там даведаюся, што ад мяне трэба, каму я прышчаміў хвост.
Праз паўгадзіны Рамана выклікаў намеснік начальніка аддзела па рабоце з асабовым складам, а прасцей — былы нампаліт Кульбека.
«Вельмі прыемна», — кіўнуў Раман і стаў чакаць, што будзе далей. «Я хачу сказаць, што ён будзе правяраць вашу работу», — кашлянуў у кулак Кульбека.
«Работу крымінальнага вышуку ці асабіста маю?» «Толькі вашу», — нейкім ненатуральна ціхім голасам не сказаў, а нібы прашаптаў Навіцкі.
«Я павінен паведаміць непасрэднаму начальніку». «Няма патрэбы», — рэзка перапыніў Рамана Навіцкі. «У мяне прадпісанне ад самога генерала Тоўсціка».
«Але ж маё начальства павінна ведаць, — настойліва даводзіў Бярозка. — І потым, мяне цікавіць, па якіх накірунках маёй дзейнасці
вы будзеце весці праверку?» «Па ўсіх. І гэта адзначана ў прадпісанні», — умяшаўся ў гаворку Кульбека.
Сам ён, вядома, не мае права ўмешвацца ў аператыўна-вышуковую работу. Значыцца, спатрэбіўся чалавек, які можа зрабіць тое, што трэба.
І, канешне, гэты падпалкоўнік з спатлівымі рукамі, якія ўвесь час выцірае насоўкай, зробіць на сто працэнтаў сваю справу.
Але пры чым тут Кульбека? І раптам Бярозка зразумеў паводзіны нампаліта, гэтую помслівую радасць, бляск у вачах.
Так, Кульбека не забыў, як ён, Бярозка, калісьці выставіў яго за дзверы свайго кабінета.
Частка другая. Гэта было ў тысяча дзевяцьсот дзевяноста першым годзе, калі ў Беларусі пасля маскоўскіх падзей таксама забаранілі дзейнасць камуністычнай партыі.
Недзе праз месяц у аддзел быў прызначаны новы нампаліт. Гэта і быў былы райкамаўскі работнік Фрол Францавіч Кульбека.
Напачатку сваёй міліцэйскай дзейнасці Кульбека ніяк не мог уцяміць, чаму яму нельга ўмешвацца ў работу аператыўных служб.
Яму вельмі карцела ведаць, чым там займаюцца гэтыя негаваркія хлопцы, якія ўвесь час носяць пад пінжаком пісталеты.
Яму вельмі хацелася, каб і ягонае прозвішча мільгала на старонках газет, а вышэйшае начальства, не шкадуючы, прэміравала яго за раскрыццё складаных злачынстваў.
Апошняе турбавала больш за ўсё. Што ні кажы, а той жа Бярозка кожны месяц меў акрамя зарплаты яшчэ і прэміі.
Кульбека для сябе засвоіў адно правіла. Калі хочаш хутка авалодаць навыкамі, якіх не маеш, вучыся справе ў лепшых. Глядзі, слухай, запамінай.
І ён пачаў дзейнічаць. Заходзіў у кабінет да Бярозкі і назіраў за ўсім, што той робіць. Вечарамі пачаў чытаць дэтэктывы.
Праўда, калі Бярозка вылятаў, як не на крылах, на чарговае злачынства, Кульбека не спяшаўся. Ды і навошта было, калі пра ўсё, што там адбудзецца,
ён даведаецца ад аператыўнага дзяжурнага ці тут, у кабінеце маёра, дзе той будзе весці допыт злачынцы. Але праз колькі дзён такіх назіранняў
Паступова новы нампаліт уцягнуўся ў работу і зразумеў, што ягоныя абавязкі амаль нічым не адрозніваюцца ад тых, якія ён выконваў раней, калі працаваў у райкаме.
Знікла і жаданне самому раскрываць злачынствы, хоць раней лічыў, што калі ён міліцыянер, то павінен гэта рабіць. Ён цяпер ведаў, што людзей, якія
не займаюцца аховай правапарадку і раскрыццём злачынстваў, у міліцыі ў тры разы болей, а грошы атрымліваюць усе аднолькава.
Зрабіўшы такую выснову, Кульбека расправіў крылы. Ён зразумеў, з каго трэба здымаць стружку, хто не будзе выстаўляць яго за дзверы, хто будзе дрыжэць перад ім, як ліст на ветры.
І вось вышэйшае начальства зацікавілася Бярозкам. Цяпер у яго, Кульбекі, пытаюцца, што маёр за чалавек, цяпер зляціць з яго пыха.
Бач, лепшы сышчык. Цяпер успомніць ён Кульбеку. І не аднойчы.
Частка трэцяя. Падпалкоўнік Навіцкі папрасіў Бярозку вылжыць з сейфа ўсе паперы, адчыніць шуфляды стала, даць сшытак для службовай праверкі.
Калі сейф і шуфляды апусцелі, Навіцкі з задаволена пацёр рукі. «Ну, маёр, прыступім». «Калі ласка, працуйце, таварыш падпалкоўнік», — хітравата ўсміхнуўся Раман.
«Толькі хачу папярэдзіць, што я сёння ў аператыўнай групе. Калі што якое здарыцца, вы паедзеце са мной, каб паглядзець маю работу на практыцы».
«Не, не», — замахаў рукамі Навіцкі, і ягоныя вусны пачалі расцягвацца ва ўсмешцы, ажно пакуль замест іх не засталася вузенькая, моцна сцятая палоска.
Ад такой усмешкі Раману зрабілася непрыемна, быццам дакрануўся да нечага гідкага. «Вы, маёр, бачыце, колькі ў вас папер?» —
дастаючы акуляры, неяк па-дзіцячы радасна піскнуў падпалкоўнік. «Да вечара трэба паспець. Для мяне гэта асноўная работа».
Навіцкі пляснуў далоняй па паперах і дадаў: «А вы займайцеся сваімі справамі за суседнім сталом. Толькі потым, напрыканцы дня,
даложыце, што напрацавалі». Ад слоў «займайцеся за суседнім сталом» Раману стала смешна. Адразу знікла хваляванне, напружанасць.
Займацца за сталом. У думках паўтарыў ён словы падпалкоўніка. Хіба ён бухгалтар ці сакратар-машыністка?
Вось людзі, якія пішуць нам інструкцыі і рыхтуюць загады. У гэтага падпалкоўніка мысленне чыноўніка, а не аператыўнага супрацоўніка.
Ён, мабыць, за сваё жыццё ніводнага злачынства асабіста не разблытаў. Таму і ўяўляе работу ў міліцыі за сталом.
Старадаўні тэлефонны апарат зазвінеў так, што падпалкоўнік ажно падскочыў на крэсле. Ён адсунуў ад сябе паперы і вымучана засмяяўся.
Званіў дзяжурны па аддзеле. Бярозка моўчкі выслухаў паведамленне пра ўзброены налёт на кватэру і коратка адказаў: «Зараз буду».
ён навучыўся рабіць свой дэфект зроку нябачным для субяседніка. Але ў размове з падначаленымі на гэта ўвагі не звяртаў.
«Кажаце, сто франкаў?» — здзіўлена перапытаў ён. «Тры дні таму зноў званілі з французскага пасольства. Прапанавалі сто пяцьдзясят».
Напусціўшы на сябе сур'ёзнасць, удакладніў Бярозка і дадаў: «Мне трэба на выезд. Узброены налёт на кватэру».
«Едзьце, калі ласка, Раман Станіслававіч, едзьце», — паспешліва прагаварыў Навіцкі. «Я тут буду да вечара. Гэта ж столькі трэба пералапаціць».
Частка чацвёртая. Аператыўная група працавала на месцы злачынства хутка і зладжана.
Ніхто і ні ў кога нічога не пытаўся, кожны ведаў сваю справу. Бярозка на кухні размаўляў з пацярпелай, кідкай прыгожай жанчынай, на выгляд гадоў трыццаці.
Яе зеленаватыя вочы пачырванелі ад слёз, раз-пораз нервова ўздрыгвалі вейкі, кончыкі пальцаў біла дрыготка.
Раіса Сяргееўна, папрашу падрабязна расказаць пра ўсё, што адбылося. Аглядаючы шыкоўную кухонную мэблю з чырвонага дрэва, сказаў Бярозка.
Жанчына прыкурыла доўгую цыгарэту з залацістым фільтрам, і на яе выразныя вочы навярнуліся слёзы. Цяжка было нават прыгадваць пра тое, што з ёю адбылося.
«Супакойцеся, Раіса Сяргееўна», — напружана прагаварыў Раман. «Мы знойдзем бандытаў, але нам патрэбна ваша дапамога».
Пазванілі ў дзверы. Цяжка ўздыхнуўшы, загаварыла жанчына. «Калі я спытала, хто, адказалі, што прынеслі пасылку ад мужа».
«Дзе ваш муж?» «Ён камерсант і цяпер у Аўстрыі, па справах фірмы». «Так, зразумела, і што далей?»
«Я адчыніла. Не паспела і слова сказаць, як двое мужчын у масках упіхнулі мяне ў кватэру. Адзін прыставіў пісталет».
Як ні трымалася жанчына, а ўсё ж усхліпнула, дзве буйныя цяжкія слязінкі выкаціліся з куточкаў вачэй і пацяклі па шчоках.
Раман маўчаў, ён ведаў, што ў такіх выпадках прыспешваць чалавека — марная трата часу. З практыкі ён ведаў, калі страх у жанчыны пройдзе,
калі яна зразумее, што ёй нічога не пагражае, яна раззлуецца па-сапраўднаму, па-бабску. Вось тады толькі занатоўвай інфармацыю.
«Другі адразу палез у секцыю. Дастаў шкатулку з каштоўнасцямі, потым вырваў шнур відзіка з разеткі».
«Так, добра», — падахвочваў пацярпелую Раман. «Што было далей?» «Гэты, з пісталетам, звязаў мне рукі і заляпіў рот пластырам».
«Што яшчэ з каштоўных рэчаў яны забралі?» Жанчына нахмурылася, селячыся прыгадаць, страсянула попел з цыгарэты ў попельніцу і сцішана прагаварыла:
Відавочна, што страх у пацярпелай праходзіў, цяпер яна пачала ўсведамляць, што магло адбыцца і горшае. На яе твары прамільгнула нешта накшталт усмешкі.
«Цяпер, калі ласка, апішыце, як яны выглядалі», — папрасіў Бярозка. Калі жанчына малявала партрэт таго, хто лазіў па секцыі, даставаў шкатулкі з каштоўнасцямі, прынёс з бара каньяк,
Бярозка ўлавіў у яе словах пэўную заклапочанасць. Адчувалася, што яна нешта не дагаворвае, вагаецца.
«Вы сказалі, што налётчыкі былі ў масках», — перапытаў Раман. «А вам нічога ў іх паводзінах не здалося падазроным?
Напрыклад, той, каторы знайшоў шкатулку. Не падалося, што ён дакладна ведаў пра яе існаванне і нават месца захоўвання? А потым каньяк.
Ён жа, як я зразумеў, стаяў у бары, адчыніць які не так проста, калі не ведаеш сакрэту». «Так», — нервова сашчапіла пальцы жанчына. «Я ўвесь час пра гэта думаю».
«У вас ёсць падазрэнні? Мо злачынцы называлі сябе? Мо хто з тых двух падаўся знаёмым?»
Бярозка адным духам выпаліў пытанні, якія турбавалі, і цяпер, гледзячы пацярпелай у вочы, чакаў адказу. «Я не ўпэўнена, але…»
«Што?» — рэзка ўзвысіў голас Бярозка. Ён зразумеў, калі жанчына перадумае сказаць пра свае падазрэнні цяпер, то потым ужо не скажа. «Што, Раіса Сяргееўна, вы хацелі сказаць?»
«Я не ўпэўнена. Але скуранка ў таго, што шастаў па секцыі, была зацарапана на спіне, злева, пад самай лапаткай». «І што гэта вам нагадала?»
«Паўгода таму ў фірме мужа працаваў ягоны аднакласнік, Федзя Мальцаў. І, мне здаецца, у яго таксама была такая ж драпіна на скуранцы». «Вы ўпэўнены?»
«Ён нас заўсёды вазіў на машыне, і я міжволі бачыла драпіну на спіне. Шво было накладзена неахайна, крыжыкам». «А што з гэтым Мальцавым здарылася?»
«Муж звольніў Федзю за нейкую аферу. Дакладна не ведаю, гэта іх справа».
Цяпер ад хуткасці іх дзеянняў залежала, ці ўдасца па гарачых слядах затрымаць налётчыкаў, пакуль тыя не пазбавіліся ад рэчаў з абрабаванай кватэры.
«Калі нас убачаць, то дакладна давядзецца ламаць», — пагадзіўся Бярозка. «Ты вось што, Іван. Чакай тут групу захопу, а я паспрабую што-небудзь прыдумаць з суседняга пад'езда».
У сумежнай з Мальцавым кватэры жыў вайсковы палкоўнік у адстаўцы, які сітуацыю зразумеў з паўслова, нават прапанаваў дапамогу. Але чым сямідзесяцігадовы ветэран мог дапамагчы?
Усё роўна гэтая прапанова ўзрадавала Рамана. Нячаста прапануюць міліцыі дапамогу, заўсёды даводзіцца разлічваць толькі на самога сябе.
Бярозка выйшаў на балкон, агледзеўся. Балконы Мальцава і палкоўніка былі амаль усутыч, усяго метр аддзяляў іх.
З расчынных дзвярэй чулася музыка, жаночы смех. Гэта ўскладняла задачу, бо па словах пацярпелай, у аднаго з бандытаў быў пісталет.
У гэты момант Раман убачыў аддзелаўскую машыну, якая спынілася ў суседнім двары, хлопцаў з групы захопу, якія накіраваліся да пад'езда, дзе чакаў Пракопчык.
«Калі пачнуць званіць у дзверы, Мальцаў паціху, крадучыся, пойдзе глядзець у вочка», — падумаў Бярозка. «Другі ў гэты момант, хутчэй за ўсё,
сунецца на балкон, каб паглядзець, што робіцца ў двары, ці ёсць міліцэйскія машыны. Вось тут і трэба яго браць».
Раман скінуў плашч, пінжак і, стаўшы на парапет, зрабіў адзіны небяспечны крок, які раздзяляў балконы.
Ён стаў на нейкую скрынку, потым на падлогу і сцішыўся ў чаканні за прачыненымі дзвярыма. Знізу яго ўбачылі, значыцца, перададуць па радыёстанцыі астатнім,
і задача хлопцаў спросціцца. Надта доўга цягнуліся некалькі хвілін, пакуль ліфт вёз групу захопу на сёмы паверх,
але нарэшце да Раманавага слыху даляцеў пераліўны званок у дзверы. Адразу музыка сціхла, у пакоі бразнулі дзверы.
Чуйны слых улавіў, як хтосьці накіраваўся да балкона. Праз хвіліну ў дзвярах з'явілася хударлявая постаць з пісталетам у руцэ.
Яшчэ крок, і чалавек у метры ад Бярозкі стоена спрабуе непрыкметна вызірнуць на дарогу ля пад'езда.
Страх працяў худое цела злачынцы, на шыі сутаргавата затузаўся коўцік, пісталет выпаў з ягоных рук.
грозна прашаптаў маёр і шматзначна ўзняў руку з пісталетам. «Пры спробе да ўцёкаў. Чуў пра такое?»
End of preview. Expand in Data Studio

Зборнік

Аўтар / Author: Віктар Праўдзін
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.

Апублікаваных радкоў (HF) 1,008
Агулам у БД 1,212
Доўгасць аўдыё 4h10m
Парог даверу ≥ 0.95

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — аўдыёфрагмент (~15 с)
  • text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагмента

Апрацоўка

Аўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_01
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.833
Найбліжэйшы датасет raisa_baravikova_vershy_pra_kahanne_output (0.93)

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Downloads last month
36

Collection including fosters/viktar_prau_dzin_output