Ministerskija
Collection
Belarusian audiobook speech dataset. 35 books · 60,022 pairs · 260h audio. ASR + Gemini alignment, confidence ≥ 0.95. • 35 items • Updated
audio audioduration (s) 7.15 16.6 | text stringlengths 13 199 |
|---|---|
Мабыць, углыбіўшыся ва ўспаміны, Яраш змоўк. Кірыла падняўся, сабраў галавешкі і кінуў іх у жар. | |
Зноў затрашчаў вясёлы агеньчык, асвяціў схіленую доктараву постаць. Шыковічу закарцела здагадацца, | |
чаму раптам Антону сярод ночы захацелася так падрабязна расказаць пра сваё падполле. Звычайна, калі яго прасілі, ён расказваў неахвотна і скупа. | |
Нават пасля таго, калі ён, Шыковіч, зацікавіўся падполлем, пачаў збіраць матэрыял, сябра яго ні разу яшчэ не расшчодрыўся на такі вось расказ. | |
Так, зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей, і то часцей дзецям, Віцю, Іры, Славіку, | |
з педагагічнай мэтай. Вось так ішло змаганне за жыццё, якое вы маеце. | |
Шыковіч, як губка, упітваў гэтыя эпізоды, дэталі. Ён знарок не патрабаваў спецыяльнага расказу, каб не збіцца на біяграфію толькі аднаго чалавека. | |
Чэрпаў матэрыял з іншых крыніц, а Яраша як бы трымаў у рэзерве. Ён пачаў збіраць матэрыял для аповесці, | |
але хутка пераканаўся, што пра падполле іх горада трэба сказаць нейкае новае слова ў нарысавым жанры. | |
ён не вельмі ўжо спадзяваўся. Але пры ўсёй сваёй сяброўскай блізкасці, | |
ён не адважваўся што-небудзь сказаць, няхай жартам з гэтай прычыны, адчуваючы, што Антона па-сапраўднаму нешта ўсхвалявала. Каб перапыніць паўзу, Шыковіч сказаў: | |
Разам з дымам кастра патыхнула добрай папяросай. Яму таксама захацелася запаліць. Ён кінуў паліць год | |
шэсць таму. Толькі пасля цяжкіх аперацый яго цягнула запаліць, а так, не. А тут раптам ажно | |
Дні праз тры цётка Люба паведаміла мне, што Павел арыштаваны. | |
Каб ты ведаў, што я перажыў, які боль і страх і разгубленасць, не было Паўла. | |
Але ўцячы, гэта, напэўна, выдаць сябе. І тады ўжо не будзе ніякай магчымасці выканаць заданне гаркама | |
і Паўлаву просьбу. Дзе Тарасік? Што з ім? Цётка Люба паведаміла мне пра арышт | |
на рынку, калі я купляў у яе піражкі. Аглушаны, спалоханы. Мне не сорамна прызнацца, дрогнула сэрца, што там таіцца. | |
Я не паспеў спытаць пра Кацю, Тарасіка. Ды і нельга было гутарыць доўга. Якая можа быць гаворка паміж гандляркай і пакупніком? Навокал шпікі. | |
Я два гады з суседкай не размаўляла. Яна маіх курэй атруціла. Жылі як ворагі. | |
І не ведалі, што адну справу робім. Божа мой, можа на смерць людзей павезлі. Што яны падумаюць пра мяне? | |
І цяпер, ой, цяжкая мая доля. Жандараў, рыца і Бобіка, што сядзяць там, я самагонкай пачаставала, піражкамі, каб другімі вачамі глядзелі на мой дом. | |
Але як затое зірнула на мяне суседка з таго боку. Чаго добрага падумаюць людзі, што гэта я выдала Рамана Ціханавіча. | |
Цётка Люба нібы пачула мой душэўны шэпт, бо адразу высушыла вочы, выставіла на стол пляшку. Я спытаў пра Паўлаву сям'ю. | |
Кацю арыштавалі разам з братам. Куды дзяваўся хлопчык, невядома. У кватэры наш чалавек быў, няма. | |
Там усё разрабавана. Заўтра, заўтра суседзяў абыдзем. Няўжо і дзіця забралі ірады. | |
Знік і Лотке. Хіндэль сказаў, што ў механіка захварэла маці, і ён паехаў на пабыўку ў Нямеччыну. | |
Мне ніяк не ўдавалася звязацца з кім-небудзь з кіраўнікоў падполля, з сябрамі гаркама. Настрой у мяне быў цяжкі, | |
жахлівы. Я зразумеў, што пры ўсёй незвычайнасці заданняў, якія мне давялося выконваць, | |
Цяпер жа зразумеў. Усё, што я зрабіў, гэта заслуга тых, хто нябачна, асцярожна і мудра кіраваў дзейнасцю такіх, як я. | |
І тое, што я на волі, таксама іх заслуга, хоць самі яны, магчыма, у кіпцюрах гестапа. | |
Гэта адбылося васемнаццатага верасня. Я змяніўся з начнога дзяжурства на каланчы. Ноч і раніца былі ясныя і халодныя, па-асенняму. | |
Помню, я моцна акалеў. Ніколі не быў прыхільнікам выпіўкі, але ў тую раніцу мне хацелася хутчэй сагрэць душу і цела. | |
Ведаючы, што ласкавая гаспадыня з-пад зямлі дабудзе для мяне чарку, а цёплая пасцеля само сабой чакае, я спяшаўся дадому. | |
Але пры выхадзе з пажарнай мяне затрымалі гестапаўцы. Не, не арыштавалі, а ветліва папрасілі вярнуцца назад. | |
Яны ўмелі быць ветлівымі ў такія моманты, гэтыя звяры. У людзей, якія ішлі на работу, яны правяралі дакументы, але дазвалялі прайсці. | |
Чаму не выпускалі нас? Мы населі на Хіндэля. Ён, як заўсёды, з'явіўся на службу раней за ўсіх, няхай пойдзе высветліць. | |
Стары немец вярнуўся спалоханы, усхваляваны і на наша запытанне адказаў крыкам і лаянкай, і той, хто хоча ўсё ведаць, нядоўга жыве ў наш час. | |
Відаць, не спадзяваліся на добраахвотны збор. Ты помніш, да вайны пажарная была на плошчы. | |
Не толькі з каланчы, але і з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далоні. | |
ахнуў: «Шыбеніцы». Але гэта былі шыбеніцы. | |
З нямецкай акуратнасцю зробленыя недзе ў майстэрні, трывалыя, нават пафарбаваныя ў нейкі брудна-шэры колер, масавая вытворчасць. | |
Здагадка гэтая апаліла мозг. Павесяць падпольшчыкаў, маіх таварышаў, | |
кіраўнікоў, магчыма, Паўла. Што я мог зрабіць, каб ратаваць іх? | |
Я не ўмею і не люблю расказваць пра гэта. У мяне няма слоў. | |
Яны здаюцца мне абразлівымі, звычайныя словы. Я не маю права расказваць спакойна, але бачыш, | |
расказваю. Прыйшлі гады. Я добра ведаю фізіялогію, вучэнне Паўлава. | |
Але калі адзін хворы неяк пачаў даказваць мне, што мозг можа згарэць ад думак, я | |
паверыў яму, бо помню, як стаяў тыя дзве гадзіны, учапіўшыся рукамі ў падаконнік. | |
Грузавік ціха і плаўна падыходзіў да шыбеніцы, вельмі дакладна спыняўся, і кат замацоўваў вяроўку. | |
Петлі былі загадзя завязаны з двух бакоў. Ён хутка накідваў малую пятлю на перакладзіну і, | |
каб заціснуць і праверыць трываласць, хапаўся за вялікую пятлю рукамі і павісаў над кузавам. | |
Усе рухі ката былі разлічаныя, дакладныя, ніводнага лішняга, як на канвеернай лініі. | |
Яны сталі ў супрацьлеглых баках плошчы, і іх буйнакаліберныя кулямёты пагражалі руінам цэнтра горада і нашай пажарнай. | |
Кулямётчык глядзеў на мяне. Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пільныя. | |
Прагрукатала па бруку зондэркаманда. Карнікі ўтварылі першы ланцуг вакол шыбеніц. | |
Воддаль, таксама ланцугом, стаяла паліцыя ўнутранага парадку, бобікі. Яны ж выконвалі другую ганебную місію, зганялі народ. | |
да бронетранспарцёра. Паліцыя адціснула рабочых, а бронетранспарцёр | |
адсунуўся заднім ходам бліжэй да шыбеніц, і кулямёт, які глядзеў на мяне, быў скіраваны на рабочых. | |
Здаецца, дурны, подлы Гвоздзік крыкнуў у дзяжурцы: «Хлопцы, лезем на каланчу, камуністаў будуць вешаць. Але на каланчу, адтуль відней». | |
«Эх», — падумаў я, не ведаючы, які чарговы план з'явіцца там, у вышыні. Усе мае планы рушыліся. | |
Што адчуваў Хіндэль у той час? І ўвогуле, што за чалавек ён быў? | |
Прыехала высокае начальства: фельд камендант Шміт, начальнік СД штурмбанфюрэр Бругер, афіцэры гестапа і СС. | |
Следам за імі лакеі: бургамістр Цішчанка, начальнік паліцыі Лучынскі і іншыя здраднікі. Я шмат каго з іх добра ведаў. | |
У мае падпольныя абавязкі ўваходзіла вывучэнне ворагаў. І вось недзе ўнізе на Савецкай непрыемна зараўла сірэна. | |
Два вялікія чорныя фургоны, за імі грузавік з эсэсаўцамі хутка выехалі на плошчу і, крута павярнуўшыся, | |
Так выштурхоўвалі спакутаваных людзей, што колькі чалавек не ўтрымаліся на нагах і ўпалі на брук. | |
Хіндэль прашаптаў па-нямецку: «Нельга біць асуджаных, сволачы». Здалёк | |
яны былі падобны адзін на аднаго, нашы таварышы, асабліва мужчыны, | |
з чорнымі ад катаванняў тварамі, ускудлачанымі валасамі, у падраных сарочках, са звязанымі за спіной рукамі, босыя. | |
Але ўсё адно я адразу пазнаў Паўла. Ён выскачыў з фургона не першы, але адразу прайшоў наперад і стаў побач з чалавекам з белай галавой. | |
Гэтага чалавека я таксама пазнаў, разы два сустракаў у Паўла. З тых, каго я ведаў, ён быў, бадай што, самы старэйшы, | |
выглядаў за паўсотню год. Але, знаёмячыся, назваў сябе як юнак, сур'ёзна, без усмешкі: «Саша». | |
Так да яго звяртаўся і Павел. У часе сустрэч чалавек гэты больш маўчаў і слухаў, што казалі другія. | |
Але па тым, як ён слухаў, я адразу зразумеў, што гэта адзін з кіраўнікоў падполля. Калі пасля я запытаў у Паўла, хто такі Саша, | |
той адказаў з хітрай усмешкай: «Саша? Пакуль што проста Саша». | |
Тады нават крыху пакрыўдзіла, што мне, падпольшчыку, які выканаў ужо не адно баявое заданне, не давяраюць. Але канспірацыя ёсць канспірацыя, гэта я разумеў. | |
І ўсё-такі цяпер мне шкада, што я так мала ведаў Аляксандра Якаўлевіча Дубецкага, | |
другога сакратара гаркама. Ды і другіх таксама. Тады, там, у пажарнай, помню, балюча было, што я не ведаю нават прозвішчаў сваіх таварышаў. | |
Але што я мог зрабіць? Адзін мой рух, і мяне знішчылі б. | |
на іх месца стаў грузавік з адкінутымі бартамі, з прымацаванымі ззаду ўсходцамі. Па ўсходцах гэтых у кузаў падняліся два чалавекі: | |
тоўсты гестапавец-кат, які вешаў вяроўкі, і малады фашыст у форме армейскага афіцэра, юрыст. | |
Ён пачаў чытаць прыгавор крыклівым голасам, але дрэнна ён вывучыў расейскую мову, каверка ў словы, і толькі асобныя з іх я разбіраў. | |
Звычайнае фашысцкае абвінавачванне ў бандытызме, забастоўках, дыверсіях. І раптам | |
Шыковіч адчуў нешта накшталт прыступу астмы. Шумам выдыхнуў паветра. | |
Яраш на момант змоўк, падняўся з зямлі і, стоячы, паўтарыў словы песні | |
война. І песню падхапілі ўсе асуджаныя. | |
А я глядзеў. Я глядзеў. Знік з кузава пракурор, застаўся адзін кат. | |
І вось гестапаўцы за рукі паднялі туды першага асуджанага. Яны спяшаліся, яны білі яго, білі Паўла. | |
Яраш перад аперацыяй начаваў у горадзе. Шыковіч ляцеў на сваім масквічы адзін, | |
рызыкуючы апынуцца пад адхонам. У прыгарадзе на чыгуначным пераездзе быў зачынены шлагбаум. | |
Крычаў вартаўніцы, пагражаў кулаком машыністу, праклінаў усе чыгуначныя парадкі. А ў бальніцы | |
адказвала старая жанчына, не без цікаўнасці, аднак, назіраючы праз акенца, як нервуецца гэты поўны, лысаваты ўжо мужчына ў пакамечаным парусінавым касцюме. | |
Шыковіч скрыгатаў зубамі, успомніў, што Антон не вельмі ахвотна згадзіўся, каб ён прысутнічаў на аперацыі. Няўжо перадумаў? Не пусціць? | |
Пажартаваў? Аднак за такі жарт… Кірыла хадзіў каля варот, круціў у руцэ ключы ад машыны і выдумляў сябру самую страшную кару. | |
Але раптам адчыніліся дзверы, і юная істота ва ўсім белым ветліва запрасіла: «Кірыла Васільевіч, калі ласка, праходзьце». | |
І куды дзеліся яго злосць і абурэнне? Ідучы па бальнічным двары, ён уздзяў сястру за локаць. | |
На другім паверсе ў асобным пакоі сястра памагла яму надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй каленяў. | |
Ён пажартаваў, што ўпершыню ў жыцці падобны на прафесара. Яна не ўсміхнулася на яго жарт, правяла па калідоры, паказала на дзверы: сюды. | |
Ён пачаў разглядаць інструменты ў шкляных шафах, будку для стэрылізацыі з зачыненым акенцам у аперацыйную. |
Аўтар / Author: Іван Шамякін
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Частка калекцыі Ministerskija — выраўнаваныя аўдыёзапісы беларускіх аўдыёкніг з транскрыпцыямі.
| Апублікаваных радкоў (HF) | 5,909 |
| Агулам у БД | 7,484 |
| Доўгасць аўдыё | 24h58m |
| Парог даверу | ≥ 0.95 |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (~15 с)text — транскрыпцыя (Gemini + ASR выраўнаванне)chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар фрагментаАўдыёкніга разбіта на кароткія фрагменты і выраўнавана з транскрыпцыямі з дапамогай Gemini і двух незалежных ASR-сістэм. Упэўненасць выраўнавання ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.947 |
| Найбліжэйшы датасет | kuzma_chorny_zyamlya_output (0.98) |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).