audio audioduration (s) 4.18 22.1 | transcription stringlengths 11 279 |
|---|---|
У першыню за паўгода, як вярнуўся з арміі, Пятро аддаў дачцэ ўвесь дзень. | |
У першыню адчуў, як гэта хораша — гуляць з дзіцем. | |
Адключаешся ад усіх іншых сур'ёзных спраў і клопатаў, быццам сам вяртаешся ў маленства... ...і цябе пачынае радаваць тое, чаго звычайна не прыкмячаеш, праходзіш міма: божая кароўка, | |
жоўты матыль, зялёны жук, кветка дзьмухаўца, | |
смелы дзяцел, што заляцеў у парк і весела дзяўбе старую ліпу... ...пазірае ўніз і гарэзліва кідае амаль на галовы трэскі. | |
Ленка пачынае расказваць пра нейкую дымную птушку, якую яна з Танькай і Мішкам бачыла не то ўчора, не то немаведама калі... ...і птушка гэтая ў пачатку, пакуль | |
пакуль не распалілася дзіцячая фантазія — жаўна... | |
далей ператвараецца ў казачных не то жар-птушку, не то арла, які хацеў украсці Мішку... ...і панесці далёка-далёка. | |
А ён слухае гэтае неўмелае яшчэ фантазіраванне з захапленнем і замілаваннем. І яму хочацца, каб | |
дачын галасок, як срэбны званочак, не сціхаў ні на хвіліну. | |
Калі ён аставаўся з Ленкай дома ў змрочным пакоі і быў заняты работай, гісторыяй, сшыткамі, канспектамі... ...бясконцыя пытанні яе часам раздражнялі. | |
А вось аддаўся ёй цалкам і ўсё пачало радаваць, нават непаслухмянасць яе. | |
Нямала з ёю клопатаў, але ўсё адно адпачываеш, | |
бо сапраўдны адпачынак у чалавека тады, калі ёсць | |
радасць. Калі вячэралі, | |
разбілі гладыш сыраквашы, якую Саша купіла ім... ...галоўны іх харчовы запас. | |
Дзе коратка, там і б'ецца. | |
І смешна і сумна. Але асабліва кранула, што трагедыю гэтую зразумела | |
пяцігадовае дзіця і засмуткавала, нават заплакала: «Дзе мамка?» | |
Нічога, гладыш разбіўся на шчасце | |
мамка заўтра прыляціць, як пчолка, з багатым взяткам». | |
Раніцою, як болевы прыступ — трывога за Сашу... ...нечаканая, незразумелая: чаму, што здарылася? | |
Жанчына пайшла ў госці ў роднае сяло, але так казаў розум, а сэрца... | |
з сэрцам нельга зладзіць. Каб хоць Ленка была такая вясёлая, звонкая, як учора, а то таксама суцішылася, засумавала, раз-пораз пытала, калі прыйдзе мамка. | |
Знікла радасць, пабляклі фарбы вясны. | |
Пятро ледзь дачакаўся другой палавіны дня, калі па часе можна было ісці сустракаць Сашу. | |
Ішлі доўга, павольна, сядзелі на дарозе, чакалі... ...сонца даўно схілілася з поўдня, наступаў надвячорак | |
а Саша не ішла. І трывога расла, як снежны ком у гарах. | |
Неспакой, мабыць, перадаўся і малой, яна пачала плакаць. | |
О, як гэта пакутліва, калі на душы так трывожна, а тут яшчэ пачынае плакаць галоднае, зморанае на сонцы дзіця. | |
Дайшоўшы да панізоўя, Пятро з неймавернай цяжкасцю ўмаліў Ленку астацца ў настаўніцы іх школы... ...а сам ужо амаль бягом кінуўся далей па дарозе, па якой павінна вярнуцца жонка. | |
Выбегшы з сасонніку, ўбачыў у полі на пустой дарозе адзінокую постаць, здалёку пазнаў — яна! Адразу адлягло ад сэрца — нарэшце! Спыніўся, выцер пот, | |
але чаму Саша ідзе так | |
павольна... ...і як бы хістаецца, так змарылася гаротная. | |
Хутчэй памагчы, забраць клунак. Пабег і за якія пяць крокаў спыніўся, уражаны і спалоханы. | |
Саша была без клунка і бледная-бледная. | |
Думкі адна страшнейшая за другую бліснулі ў галаве: што з табой? «Цябе ж пазнаць цяжка». | |
Саша сумна ўсміхнулася. | |
І гэтая, хоць і дзіўная ўсмешка, трохі супакоіла. | |
Але здалося, што яна хоча сесці на траву. Ён падбег, падтрымаў, яна прыпала тварам да пляча, горача дыхала ў шыю. «Што з табой? | |
Захварэла? У дарозе? Што ў цябе баліць? | |
«Нічога. Заўсёды ты з загадкамі». | |
Яна доўга не адказвала, потым прашаптала ціха-ціха, быццам баялася, што хтосьці чужы падслухае тут, у чыстым полі | |
Не будзе ў нас дзіцяці. | |
Пятро адхіснуўся: «Ты... ты...» | |
Яна на міг зачырванелася. | |
«Дурны. Што ты падумаў? Само...» | |
Ад недаядання відаць, ад стомленасці, клунак цяжкі. | |
Гэта цяпер так часта ў жанчын, я ведаю. | |
Мне не трэба было ісці, сама вінаватая. | |
Сядзем, я паляжу трохі, табе блага? Галава кружыцца?» | |
Пятро асцярожна памог ёй легчы на траву, спалоханы, разгублены, ён не ведаў, чым дапамагчы яшчэ, што нам рабіць. | |
Ідзі папрасі ў Балотнага каня. | |
Я схавала ў лесе клунак, трэба забраць. | |
Цяпер тым больш нам трэба ўсё, што сабрала Поля. | |
Пакуль я ачуняю... З кім Ленка?» | |
Анісімаў не адказваў, чытаў моўчкі... ...і толькі ўсё больш і больш барвавелі яго шыя, вушы, твар... | |
і больш шорсткім і калючым рабіўся вожык валасоў. | |
— Ну? А тут? Анісім Пятровіч, паглядзіце, пра што даносіць гэты халуй! Замест таго, каб расказваць людзям пра таго, хто каваў нашу вялікую перамогу, — фармуліровачкі! — Шапятовіч расказвае пра багоў. | |
Гэта ж... гэта ж смеху варта, а? Шапятовіч вывучае гісторыю. Захапіўся міфалогіяй, расказвае міфы... Булатаў! | |
Вы Сталіна чытаеце? — Не разумею. — Яно і відаць. | |
Паўтарыў Лялькевіч словы Анісімава. — Пра Антэя вы чыталі? | |
Вы саромеліся пачытаць такі данос... Ой, божа мой! | |
Анісімаў моўчкі, без адзінага слова дачытаў да канца заключэнне, складзенае не вельмі пісьменна, потым адкінуўся на спінку крэсла, сашчапіў пальцы, са скрыпам пацёр далонямі, | |
заплюшчыў вочы, як ад моцнага прыступіўшага болю. | |
Сказаў шэптам, але такім, што Лялькевіч спалохаўся. | |
Аднойчы пасля вось такога шэпту ў Анісіма Пятровіча здарыўся сардэчны прыпадак. | |
— Булатаў... За што вас | |
панізілі ў званні і запісалі вымову? | |
Я вам напомню. За перавышэнне ўлады і за трусасць. | |
Дык я вам скажу, Булатаў. Пакуль я тут сяджу... | |
вы не зробіце кар'еры на падобных правакацыях. Не, Булатаў! | |
Не зробіце. Кажу вам праўду. | |
Падумайце, пакуль вы ў радах партыі. | |
Вось так, Булатаў. А цяпер | |
я вас не затрымліваю. Можаце ісці. | |
Булатаў дрыжачай рукой пацягнуўся за папкай, Анісімаў рэзка штурхнуўся ад спінкі крэсла, расшчапіў пальцы, паклаў рукі на паперы. — Не! | |
Гэта... ...застанецца ў мяне. | |
У маім сейфе. Больш надзейна, ведаеце, | |
каб не было спакусы вам, Булатаў. Прашу! | |
І паказаў вачамі на дзверы. | |
Капітан нейкі момант вагаўся, як бы жадаючы нешта сказаць і не знаходзячы патрэбных слоў, потым павярнуўся па-вайсковаму, шчоўкнуў абцасамі і закрочыў, высока выкідваючы ногі, | |
але дзверы за сабой зачыніў асцярожна, без груку. | |
Анісімаў усё тым жа шэптам, баючыся, што звычайны голас можа нешта разбурыць у ім самім ці навокал, папрасіў Лялькевіча | |
Накапай ты мне валяр'яначкі. | |
Уладзімір Іванавіч ведаў, што аптэчка стаіць на падваконніку за шторай, наліў у шклянку вады, з піпеткі капнуў дваццаць кропель бурштынавага зелля, Анісімаў выпіў, глыбока ўздыхнуў, крактануў | |
і тады сказаў натуральным голасам: — Сукін сын! | |
Трапіў бы ён мне на фронце! | |
І з дакорам самому сабе, але не без задавальнення паківаў галавой. | |
— Чуць не сарваўся. Бачыў, | |
Во! І сціснуў кулакі. | |
Такая размова даўно наспяла | |
Але трэба давесці да канца. Напісаць у абкам, у ЦК. | |
Не люблю я такіх пісем. | |
Ад... ад гэтага тыпа | |
Трэба. А то ад гэтага тыпа ўсяго можна чакаць. | |
Сёння ж напішы. Анісімаў падняўся з крэсла і ўжо зусім бадзёра і весела гукнуў: | |
Дзе ён, гэты твой Шапятовіч? Тут? Кліч яго, пагаворым. | |
Лелькевіч адчыніў дзверы, папрасіў сакратарку: — Валя, пакліч з майго кабінета Шапятовіча. | |
Анісімаў загудзеў. |
Subsets and Splits
No community queries yet
The top public SQL queries from the community will appear here once available.